Не рабі гэткім чынам, каб загубіў Ты справядлівага ды з бязбожным, каб справядліваму было таксама, як і бязбожнаму! Не рабі! Ці ж суддзя ўсёй зямлі ўчыніць несправядлівасць?»
ПСАЛТЫР 7:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І хай сход народаў акружыць Цябе, і над ёю вярніся ізноў на вышыню: Біблія (пераклад А.Бокуна) І зьбярэцца сход народаў вакол Цябе, і Ты зьвернешся да іх з вышыні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) сьціжма людзей стане навокал Цябе; над ёй падыміся ў вышыні. |
Не рабі гэткім чынам, каб загубіў Ты справядлівага ды з бязбожным, каб справядліваму было таксама, як і бязбожнаму! Не рабі! Ці ж суддзя ўсёй зямлі ўчыніць несправядлівасць?»
Бог Абрагама і Бог Нахора хай рассудзіць паміж намі». І Якуб прысягнуў Тым, Каго з бояззю славіў Ізаак, яго бацька.
Божа наш, дык Ты не асудзіш іх? Мы бо не маем такой сілы, каб маглі мы супрацівіцца такому мноству, якое нахлынула на нас; але паколькі мы не ведаем, што маем рабіць, то вочы нашы звяртаюцца да Цябе».
Госпад у святым храме Сваім, Госпад, на небе пасад Яго. Вочы Яго звернуты на ўбогага, павекі Яго выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
Давідаў. Прызнай мне, Госпадзе, справядлівасць, бо пачаў я хадзіць у бязвіннасці сваёй і не саслабею, спадзеючыся на Госпада.
Па тым пазнаю я, што Ты спагадаеш мне, калі не будзе смяяцца непрыяцель мой з мяне.
Судзі мяне, Божа, і аддзялі справу маю ад народа несвятога; вырві мяне ад чалавека несправядлівага і хітрага.
перад абліччам Госпада, бо Ён прыходзіць, бо Ён прыходзіць судзіць зямлю. Будзе Ён судзіць сусвет справядліва і народы паводле Сваёй праўды.
перад Госпадам, бо прыходзіць Ён судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусвет па справядлівасці і народы — па праўдзе.
Лепшы бедны, што ходзіць у чыстасардэчнасці сваёй, чым той, хто крывіць вусны, і той, хто неразумны.
таму што вызначыў дзень, у які будзе судзіць свет справядліва і праз Чалавека, Якога на гэта прызначыў, даўшы ўсім пэўнасць, уваскрасіўшы Яго з мёртвых».
Бо пахвала наша – гэта сведчанне сумлення нашага, што ў прастаце ды ў шчырасці Божай, і не ў цялеснай мудрасці, але ў ласцы Божай жылі мы на свеце, асабліва ў вас.
Сведкі вы і Бог, як свята, справядліва і без наракання абыходзіліся мы з вамі, якія ўверылі.