ПСАЛТЫР 7:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паўстань, Госпадзе, у гневе Тваім і ўзнясіся супраць лютасці непрыяцеляў маіх, і паўстань, Божа мой, на судзе, які Ты запавядаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Паўстань, ГОСПАДЗЕ, у гневе Тваім! Узьніміся супраць лютасьці тых, якія ўціскаюць мяне! Збудзіся, Божа мой, на суд, які Ты прызначыў! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Устань, Госпадзе, у гневе Тваім; паўстань супраць шаленства маіх ворагаў, прачніся дзеля мяне на суд, які Ты прызначыў, |
Судзі мяне, Божа, і аддзялі справу маю ад народа несвятога; вырві мяне ад чалавека несправядлівага і хітрага.
Як імя Тваё, Божа, так і хвала Твая — да ўскрайкаў зямлі. Правіца Твая поўная справядлівасці.
Ані злачынства, ані граху на мне няма, Госпадзе; без правіннасці маёй налятаюць і рыхтуюцца [да нападу]. Прабудзіся, выйдзі мне насустрач і паглядзі.
Па-над галасамі многіх водаў, па-над магутнымі наваламі марскімі, магутны на вышынях Госпад.
Бо гэта кажа Высокі і Узвышні, Які пражывае ў вечнасці, а імя Яго — святое: «На вышіні і ў святым месцы, жыву Я, ды разам з засмучанымі ды пакорнымі духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца засмучанае.
Цешцеся з гэтага, неба і святыя, і Апосталы, і прарокі, бо прысудзіў Бог прысуд ваш на яго”».
бо праўдзівыя і справядлівыя суды Яго. Бо Ён асудзіў распусніцу вялікую, якая разбэшчвала зямлю сваёй распустаю, і адпомсціў за кроў паслугачоў Сваіх ад рук яе».