Накіроўвай крокі мае паводле прырачэння Твайго, і не запануе нада мною аніякая несправядлівасць.
ПСАЛТЫР 51:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сэрца чыстае ствары ўва мне, Божа, і моцны дух аднаві ва ўлонні маім. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сэрца чыстае ствары ў-ва мне, Божа, і дух упэўнены аднаві ў-ва мне. |
Накіроўвай крокі мае паводле прырачэння Твайго, і не запануе нада мною аніякая несправядлівасць.
каб не сказаў калі вораг мой: «Я адолеў яго!»; хай не радуюцца тыя, што пераследы мне робяць, калі я пахіснуся.
Бязгрэшны рукамі і чысты сэрцам, хто не ўзняў душу сваю да марнасцей і не прысягнуў падступна.
Не бойся, бо Я з табою: не збочвай, бо Я — Бог твой! Прыдам табе сілы і дапамагу табе, ды буду трымаць цябе Маёй правіцай справядлівай”.
Слаўце, нябёсы, і радуйся, зямля! Весяліцеся з песняю, горы! Бо цешыць Госпад народ Свой і бедных Сваіх шкадуе”.
Буду радавацца радасцю ў Госпадзе, і ўзвесяліцца душа мая ў Богу маім, бо апрануў Ён мяне ў шаты збаўлення і агарнуў Ён мяне вопраткаю справядлівасці, як сужэнца, аздобленага вянцом, і як сужэнку, упрыгожаную каштоўнасцямі яе.
«Ведаю, Госпадзе, што не чалавек вызначае свой шлях, ды не ў моцы чалавека ісці і накіроўваць крокі свае.
Хто ты такі, што судзіш чужога паслугача? Перад Сваім Валадаром ён стаіць ці падае; і будзе стаяць, бо яго Бог мае моц паставіць яго.
Вы ж не атрымалі духа няволі, ізноў на страх, але атрымалі вы Духа ўсынаўлення, у Якім клічам: «Абба, Ойча!»
якія магутнасцю Божай праз веру захоўваецеся дзеля збаўлення, прыгатаванага аб’явіцца ў апошні час.
А Таму, Хто можа ўсцерагчы вас ад падзення і паставіць беззаганнымі і ў радасці на віду Сваёй славы,