ГЭ. Перастань гневацца і апануй абурэнне, не будзь зайздросны да таго, што вядзе да ліха.
Ухіліся ад гневу, пакінь ярасьць, ня гневайся, каб ты ня стаўся злачынцам,
бо сьцёгны мае паліць вагонь, і няма цэлага месца ў целе маім.
І фараон сказаў яму: «Ці табе чаго не хапае ў мяне, што ты хочаш ісці ў зямлю сваю?» І ён адказаў: «Усяго мне стае, але прашу, адпусці мяне».
Ты, што губіш душу сваю ў гневе сваім, ці ж праз цябе апусцее зямля ды з месца свайго скалы перамесцяцца?
Бо бязглуздага забівае гняўлівасць, а неразумнага губіць зайздрасць.
Я ў страху сваім сказаў: «Кожны чалавек ашуканец».
Дабраславёны Госпад, бо з’явіў мне міласэрнасць Сваю ў горадзе ўмацаваным.
Калі б сказаў я: «Я буду гаварыць, як тыя», то здрадзіў бы роду Тваіх сыноў.
Хто цярплівы, тым кіруе вялікая разважлівасць; хто нецярплівы — павялічвае бязглуздасць.
Той, хто трывае, — лепей за дужага чалавека, а той, хто кіруе душой сваёю, — за заваёўніка гарадоў.
І грызла Ёну згрызота вялікая, і гневаўся ён.
Дык сказаў Бог Ёну: «Ці справядліва ты гневаешся з прычыны гэтага плюшчавага куста?» І ён адказаў: «Вельмі гневаюся я, аж да смерці».
Калі гневаецеся, не грашыце; хай сонца не заходзіць у гневе вашым;
Хай пакінуць вас усякая прыкрасць, гнеў, і злосць, і звадка, і ачарненне, і ўсякая злоснасць.
Але цяпер адкіньце і вы ўсё: гнеў, мсцівасць, злосць, блюзненні і брыдкія словы з вуснаў вашых.