І, пакланіўшыся, пачаў маліцца я Госпаду, дабраслаўляючы Госпада, Бога гаспадара майго Абрагама, Які прывёў мяне правільным шляхам, каб узяў дачку брата гаспадара майго сыну яго.
ПСАЛТЫР 32:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дам разуменне табе і накірую цябе на шлях, па якім ты павінен ісці; умацую вочы Мае над табою. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Навучу цябе і пакажу табе шлях, па якім ты павінен ісьці, дам табе раду, бо вока Маё над табою». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хай баіцца Госпада ўся зямля; хай трымціць прад Ім усё жывое на сьвеце, |
І, пакланіўшыся, пачаў маліцца я Госпаду, дабраслаўляючы Госпада, Бога гаспадара майго Абрагама, Які прывёў мяне правільным шляхам, каб узяў дачку брата гаспадара майго сыну яго.
тады Ты выслухай іх з неба і адпусці грахі паслугачоў Тваіх і народа Твайго, Ізраэля, і пакажы ім дарогу добрую, якой маюць ісці, і дай дождж на Тваю зямлю, якую Ты даў народу Свайму ва ўласнасць.
Дай мне пачуць на світанні міласэрнасць Тваю, бо ўсклаў я надзею на Цябе. Дай мне спазнаць дарогу, па якой я пайду, бо да Цябе ўзвысіў я душу маю.
Вось вочы Госпада над тымі, што Яго баяцца, і да тых, якія спадзяюцца на Яго ласку.
КАФ. Багатыя збяднелі і пачалі галадаць, а вось тыя, што шукалі Госпада, не будуць мець нястачы ні ў чым добрым.
Вось што кажа Госпад, Адкупіцель твой, Святы Ізраэлеў: «Я — Госпад, Бог твой, вучу цябе карысным рэчам, кіруючы табой у дарозе, якою ідзеш.
не будуць ужо галадаць ані смагнуць, і не ўдарыць іх спякота або сонца, бо кіраваць імі будзе Літасцівец іх ды павядзе іх да крыніц водаў.
А калі воблака не падымалася над скініяй два дні, або адзін месяц, або большы тэрмін, то і сыны Ізраэля заставаліся на адным і тым жа месцы і не пускаліся яны ў дарогу.
Вазьміце ярмо Маё на сябе ды вучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі ды пакорлівы сэрцам, і знойдзеце супачынак душам вашым.