І, калі ён увайшоў, сказаў яму: «Што належыць зрабіць таму чалавеку, якога цар хоча ўшанаваць?» Аман жа, думаючы ў сваім сэрцы і разумеючы, што нікога іншага, але яго цар ушанаваць хоча,
ЛУКАША 16:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І гаворыць пра сябе аканом: “Што мне рабіць, раз гаспадар мой адбірае ад мяне аканомства? Капаць не магу, а жабраваць саромеюся. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сказаў сам у сабе аканом: “Што мне рабіць, бо пан мой забірае ад мяне гаспадараваньне? Капаць ня здолею, жабраваць саромеюся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады ўпраўнік сказаў сам сабе: што мне рабіць? гаспадар мой адбірае ў мяне ўправу над домам: капаць не магу, прасіць саромеюся; |
І, калі ён увайшоў, сказаў яму: «Што належыць зрабіць таму чалавеку, якога цар хоча ўшанаваць?» Аман жа, думаючы ў сваім сэрцы і разумеючы, што нікога іншага, але яго цар ушанаваць хоча,
З-за холаду гультай не хацеў араць; таму ён будзе жабраваць летам, а яму ніхто не дасць.
Хто гадуе з дзяцінства слугу свайго ў раскошы, той потым зведае яго жаданне стаць і сынам.
А што будзеце рабіць у дзень наведвання і няшчасця, якое прыйдзе здалёк? Да каго пабяжыце па дапамогу ды дзе пакінеце вашу славу?
прарокі праракавалі лжыва, святары пляскалі ў далоні свае, і народ Мой палюбіў гэта. Дык што будзеце рабіць, калі прыйдзе гэтаму канец?»
А калі настаў вечар, сказаў гаспадар вінаградніку загадчыку свайму: “Скліч работнікаў і дай ім плату, пачынаючы ад апошніх, а канчаючы першымі”.
І прыходзяць у Ерыхон. І калі Ён выходзіў з Ерыхона разам з вучнямі Сваімі і вялікім натоўпам, сляпы Бартымей, сын Тымея, сядзеў пры дарозе і жабраваў.
Дык ён разважаў у сваёй душы, кажучы: “Што мне зрабіць, бо не маю дзе падзець свайго ўраджаю?”
І пазваў ён яго, і гаворыць яму: “Што гэта я чую пра цябе? Здай справаздачу аканомства твайго, бо ўжо не можаш быць аканомам”.
І сталася, што жабрак памёр, і анёлы занеслі яго на ўлонне Абрагама; памёр таксама багацей і быў пахаваны.
Ведаю, што мне рабіць, каб, калі буду адсунуты ад аканомства, прынялі мяне ў дамы свае”.
А ён не хацеў доўгі час, а пасля таго сказаў сам у сабе: “Хоць я Бога не баюся і чалавека не шаную,
Суседзі ж і тыя, што яго раней бачылі, як быў сляпым, казалі: «Ці ж гэта не той, што сядзеў і жабраваў?»
І ўносілі аднаго чалавека, які быў кульгавы ад улоння маці сваёй, якога клалі штодзень ля брамы святыні, званай Прыгожай, каб прасіў міласціну ў тых, што ўваходзілі ў святыню.
Ён у жаху і трымценні сказаў: «Госпадзе, што хочаш, каб я рабіў?» А Госпад яму: «Устань і ідзі ў горад, і скажуць табе, што маеш рабіць».
Бо чуем мы, што ёсць некаторыя між вамі, што нягодна жывуць, нічога не робяць, а толькі мітусяцца.