Давідаў. Дабраславёны Госпад, Успаможца мой; Ён навучыць бітве рукі мае, і пальцы мае — вайне.
ЗАХАРЫІ 9:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо нацягнуў Сабе Юду, як лук, напоўніў Эфраім; і падыму сыноў тваіх, Сіёне, супраць сыноў тваіх, Грэцыя, і зраблю з цябе меч магутны. Біблія (пераклад А.Бокуна) бо Я нацягну Юду да Сябе як лук, напоўню [сагайдак] Эфраімам і ўзьніму сыноў тваіх, Сыёне, супраць сыноў тваіх, Яване, і зраблю цябе як меч волата. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо як лук Я напну Сабе Юду і напоўню лук Яфрэмам, і падыму сыноў тваіх, Сіёне, супроць сыноў тваіх, Янія, і зраблю цябе мечам барацьбіта. |
Давідаў. Дабраславёны Госпад, Успаможца мой; Ён навучыць бітве рукі мае, і пальцы мае — вайне.
Прыгажэйшы ты выглядам між сыноў людскіх, разлілася ласка на тваіх вуснах, таму дабраславіў цябе Бог павечна.
І зрабіў вусны мае, як востры меч; у засені рукі Сваёй прыкрыў мяне і ўчыніў мяне выдатнаю стралою, у калчане Сваім схаваў мяне
Высакародныя сыны Сіёна і дарагія, як чыстае золата, як жа палічаны яны за гліняныя гаршкі — працу рук ганчара?
І пасярод сыноў вашых узняў прарокаў, а паміж юнакоў вашых — назіраў. Ці не было так, сыны Ізраэля?” — кажа Госпад.
І прыйдуць збаўцы на гару Сіён, каб судзіць гару Эзава. І будзе валадарства ў Госпада!»
і я запытаўся: «Што яны маюць рабіць?» Адказаў ён, кажучы: «Гэта рогі, якія паразганялі Юду, паасобна кожнага чалавека, каб ніводзін з іх не мог падняць галавы сваёй; а яны прыйшлі настрашыць іх, каб збіць рогі народаў, якія паднялі рог супраць зямлі Юды, каб расцярушыць яе».
Бо жывое слова Божае і дзейснае, і вастрэйшае ад усякага меча двусечнага, і пранікае ажно да раздзялення душы і духа, суставаў і мозга касцей, і судзіць думкі і намеры сэрца.
і Ён трымаў у правай руцэ Сваёй сем зорак, з вуснаў жа Яго вытыркаўся меч двусечны востры, і твар Яго зіхацеў, як сонца ў магутнасці сваёй.
Яны будуць ваяваць супраць Ягняці, і Ягня пераможа іх, бо Ён – Госпад пануючых і Валадар валадароў; і разам з Ім пакліканыя, і выбраныя, і верныя».
І з вуснаў Яго выходзіць меч востры, каб ім пабіць народы, і Ён будзе пасвіць іх жалезным кіем і Ён стопча ступу віна лютасці гневу Бога Усемагутнага.
А іншыя былі забіты мячом Таго, Які сядзеў на кані, што выходзіў з вуснаў Яго. І ўсе птушкі нажыраваліся целамі іх.