А той працягваў далей: «Таму слухай слова Госпада. Бачыў я Госпада, Які сядзіць на Сваім пасадзе, і ўсё нябеснае войска, што стаяла каля Яго справа і злева.
ЕРАМІІ 7:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Стань у браме дома Госпада і прамаўляй там гэтае слова і кажы: “Слухайце слова Госпада, кожны з Юдэі, якія ўваходзіце гэтымі брамамі, каб пакланіцца Госпаду. Біблія (пераклад А.Бокуна) «Стань у браме Дому ГОСПАДА і абвяшчай там слова гэтае, і кажы: “Слухайце слова ГОСПАДА, усе з Юды, якія ўваходзіце праз брамы гэтыя, каб пакланіцца ГОСПАДУ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) стань у браме дома Гасподняга і абвясьці там слова гэтае і скажы: слухайце слова Гасподняе, усе Юдэі, якія ўваходзяць праз гэтую браму на пакланеньне Госпаду. |
А той працягваў далей: «Таму слухай слова Госпада. Бачыў я Госпада, Які сядзіць на Сваім пасадзе, і ўсё нябеснае войска, што стаяла каля Яго справа і злева.
Слухайце слова Госпада, князі садомскія, успрыміце вушамі закон Бога нашага, народ Гаморы!
І сказаў Госпад мне: «Абвясці ўсе гэтыя словы па гарадах юдэйскіх і па вуліцах Ерузаліма, кажучы: “Паслухайце словы гэтай дамовы і спаўняйце іх.
Прыйшоў, вось, Ярэмія з Тафэта, куды яго паслаў Госпад праракаваць, ды стаў на панадворку дома Госпада, і сказаў усяму народу:
«Ідзі і крычы ў вушы Ерузаліму, кажучы: гэта кажа Госпад: “Я памятаю цябе, прывабнасць тваёй маладосці і любоў, калі ты была нарачонаю, калі хадзіла ты за Мною па пустыні, у зямлі, якой ніхто не засявае.
«Гэта кажа Госпад: “Стань на панадворку дома Госпада і гавары да ўсіх гарадоў юдэйскіх, з якіх прыходзяць, каб пакланіцца ў доме Госпада, усе словы, якія Я даручыў табе казаць ім, не скарачай слова!
І сказаў Ярэмія прарок Хананію прароку ў прысутнасці святароў і ў прысутнасці ўсяго народа, які стаяў у доме Госпада.
Паслухай, аднак, слова Госпадава, Сэдэцыя, цар Юдэйскі. Гэта кажа Госпад аб табе: “Ты не памрэш ад меча,
І прачытаў Барух са скрутку, каб чуў увесь народ словы Ярэміі ў доме Госпада, у зале Гамары, сына Сафана, пісара, на верхнім панадворку, ля ўваходу ў Новую браму дома Госпадава.
Ідзі, вось, ты і прачытай, каб чуў народ у доме Госпада, у дзень посту, словы Госпада са скрутку, на якім запісаў ты з вуснаў маіх. Ды каб пачулі таксама ўсе юдэі, якія прыходзяць з гарадоў сваіх, прачытай ім.
І сказаў Ярэмія ўсяму народу і ўсім жынчынам: «Слухайце слова Госпада, Юда, што ў зямлі Егіпецкай!
Супачыла на мне рука Госпада, і вывеў Ён мяне ў духу Госпада, і паставіў мяне сярод даліны, якая была поўная костак.
Слухайце гэта, святары, ды звярні ўвагу, доме Ізраэля ды доме царскі, успрымі, бо для вас прызначаны суд; а вы сталіся сілом для Міцпы і разнятай сеткай над Таборам.
А цяпер паслухай слова Госпада! Ты кажаш: “Не праракуй супраць Ізраэля і не прадказвай адносна дому Ізаака”.
Слухайце, усе народы, і зважай, зямля і ўсё, што напаўняе яе; хай будзе Госпад Бог сведкам для вас, Госпад з палаца Свайго святога!
І сказаў я: «Слухайце, князі Якуба і правадыры дому Ізраэля: ці ж не ваш абавязак ведаць закон?
Слухайце гэта, князі дому Якубава і суддзі дому Ізраэлева, якія паганіце справядлівасць ды крывіце ўсё простае,
Адказаў яму Ісус: «Я адкрыта гаварыў свету: Я вучыў заўсёды ў сінагозе і ў святыні, дзе заўсёды збіраюцца юдэі, і нічога не гаварыў употай.
і, не перастаючы, штодзень у святыні і па дамах навучалі і абвяшчалі добрую вестку аб Ісусе Хрысце.
Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам: хто пераможа, не будзе пашкоджаны другой смерцю.
Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам: пераможцу дам з’есці Я манну таемную і дам яму белы камень, а на камені напісанае новае імя, якога не ведае ніхто, толькі той, хто атрымлівае.
Хто мае вуха, пачуй, што Дух кажа цэрквам: пераможцу дам Я спажываць з дрэва жыцця, якое пасярод Божага раю.