Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 2:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Слухайце слова Госпада, дом Якуба ды ўсе роды дому Ізраэля!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Слухайце слова ГОСПАДА, дом Якуба і ўсе сем’і дому Ізраіля!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Паслухайце слова Гасподняе, доме Якаўлеў і ўсе роды дому Ізраілевага!

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 2:4
14 Крыжаваныя спасылкі  

Слухайце слова, якое сказаў Госпад да вас, дом Ізраэля!


Слухайце і ўспрымайце вушамі; не ўзносцеся, бо Госпад сказаў гэта:


І скажаш: “Слухайце слова Госпада, цары Юды і жыхары Ерузаліма! Гэта кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Вось, Я навяду няшчасце на гэтае месца, так што кожнаму, хто гэта пачуе, зашуміць у вушах.


Святы для Госпада Ізраэль, першыя плады Яго ўраджаю; усе, хто паядалі яго, былі асуджаны; ліха прыходзіла на іх”», — кажа Госпад.


Гэта кажа Госпад: «Што благога знайшлі ўва Мне бацькі вашы, што аддаліліся ад Мяне, пайшлі следам за марнасцю і самі сталі марнымі?


«У той час, — кажа Госпад, — Я буду Богам для ўсіх плямёнаў Ізраэля, а яны будуць Мне народам».


“Ці не заўважыў ты, што гэты народ прамовіў, кажучы: “Два роды, якія выбраў Госпад, адкінуты!”, і пагарджаюць народам Маім, як быццам ён ужо не народ для іх.


Паслухай, аднак, слова Госпадава, Сэдэцыя, цар Юдэйскі. Гэта кажа Госпад аб табе: “Ты не памрэш ад меча,


“Паслухай, народ без розуму і без сэрца, якія, маючы вочы, не бачаць, маючы вушы, не чуюць.


«Стань у браме дома Госпада і прамаўляй там гэтае слова і кажы: “Слухайце слова Госпада, кожны з Юдэі, якія ўваходзіце гэтымі брамамі, каб пакланіцца Госпаду.


Слухайце слова Госпада, сыны Ізраэля, бо суд у Госпада з жыхарамі зямлі: бо няма праўды, і няма міласэрнасці, ды няма на зямлі пазнання Бога.


Слухайце, што кажа Госпад: «Устань, судзіся на віду гор, і хай чуюць твой голас узгоркі!»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы