ЕРАМІІ 23:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму дарога іх будзе быццам слізгата, у цемры будуць спатыкацца ды будуць падаць у ёй; бо Я навяду на іх няшчасці, год пакарання іх, — кажа Госпад. — Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага шлях іхні будзе сьлізкі для іх, у цемры будуць спатыкацца і ўпадуць, бо Я прывяду на іх ліха ў год наведваньня іхняга, кажа ГОСПАД. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Затое дарога іхняя будзе ім, як коўзкія мясьціны ў цемры: іх штурхнуць - і яны ўпадуць там; бо Я навяду на іх бядоту, год наведваньня іх, кажа Гасподзь. |
Ты ж ідзі і вядзі народ гэты туды, куды Я табе загадаў, анёл Мой пойдзе перад табою; а Я ў дзень помсты пакараю і гэты грэх іх».
І спагляне ўгару, а потым паглядзіць на зямлю: і вось, тут бяда і змрок, туман прыгнятаючы і цемра непраглядная. Аднак не будзе болей туману там, дзе быў прыгнёт.
І ніхто з іх не застанецца, бо Я навяду няшчасце на людзей Анатота, год пакарання іх».
«Аддайце хвалу Госпаду, Богу вашаму, перш чым наступіць цемра і перш чым пачнуць спатыкацца ногі вашы каля цёмных гор; будзеце вы чакаць святла, а Ён заменіць яго на цемру смерці ды туман».
Хто ўцячэ ад жаху — упадзе ў яму, а хто вылезе з ямы — будзе схоплены ў пастку, бо Я навяду на Мааба год кары іх, — кажа Госпад. —
Выбіце ўсіх яе валоў, хай ідуць яны на зарэз. Гора ім, бо надышоў іх дзень, час наведання іх.
Сорам ім, бо дапусціліся брыдоты, ды нават у сораме яны не саромеюцца і чырванець не ўмеюць, таму ўпадуць яны паміж заняпалых, прападуць у час наведання іх, — кажа Госпад. —
«Зірні, Госпадзе, і ўзваж, каму ты калі так зрабіў: ці жанчыны маюць есці плод лона свайго — пешчаных рупліва немаўлят? Ці ў святыні Госпадавай мае быць забіты святар ды прарок?
Найлепшы з іх — як цярніна, і праўдзівы — як шып з агароджы; дзень вартаўнікоў Тваіх, час наведвання Твайго прыйшоў: цяпер апануе сорам іх.
Сказаў ім тады Ісус: «Яшчэ толькі кароткі час будзе святло сярод вас; хадзіце, пакуль маеце святло, каб вас цемра не агарнула; бо, хто ў цемры ходзіць, не ведае, куды ідзе.
Маім ёсць пакаранне, і я аднагароджу ў час, калі пахіснецца нага іх! Блізка ўжо дзень загубы, і хутка надыходзіць рашэнне лёсу іх».
А хто брата свайго ненавідзіць, той у цемры і ходзіць у цемры, і не ведае, куды ідзе, бо цемра засляпіла вочы яго.
раз’юшаныя віры марскія, што пеняцца сваёю брыдотаю, блукаючыя зоркі, для якіх бясконцасць цемрадзі навек захавана.