І сказаў Давід: «Калі мяне перамогуць сірыйцы, ты будзеш мне ў дапамогу; калі ж цябе перамогуць аманіцяне, я табе дапамагу.
ГАЛЯТАЎ 6:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Насіце цяжары адзін аднаго і гэтым выканайце закон Хрыстоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Насіце цяжары адзін аднаго, і гэтак споўніце закон Хрыстовы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Насеце цяжары адно аднаго, і такім чынам выканаеце закон Хрыстовы. |
І сказаў Давід: «Калі мяне перамогуць сірыйцы, ты будзеш мне ў дапамогу; калі ж цябе перамогуць аманіцяне, я табе дапамагу.
Калі ўбачыш, што асёл ненавісніка твайго ляжыць пад цяжарам сваім, не абміні, але разам з ім прыйдзі з дапамогай.
Ці ж не гэта сапраўдны пост, што Я выбраў, каб зняць путы правіннасці, развязаць вяроўкі ярма, адпусціць на свабоду тых, якія прыгнечаны, і зламаць усякае ярмо?
каб збылося тое, што сказана было прарокам Ісаем, які казаў: «Ён на Сябе узяў немачы нашы і панёс хваробы».
А Ён гаворыць: «І вам, заканазнаўцы, гора, бо вы накладаеце на людзей цяжары невыносныя, а самі нават пальцам вашым не кранаеце грузу.
Прыказанне новае даю вам, каб вы любілі адзін аднаго; як Я узлюбіў вас, каб і вы адзін аднаго любілі.
для тых, што без закону, быў як без закону, хоць сам не без Божага закону, але пад законам Хрыста, каб здабыць тых, што без закону.
Просім вас, браты: спыняйце свавольных, пацяшайце маладушных, апякуйцеся над хворымі, будзьце цярплівымі да ўсіх.
Хто ж пранікне ў дасканалы закон свабоды і вытрывае ў ім, той станецца не слухачом, які забываецца, але выканаўцам справы, і шчасны будзе ў сваёй дзейнасці.
Дык калі выконваеце царскі закон паводле Пісання: «Любі бліжняга свайго як самога сябе», – добра робіце.
Ён грахі нашы Сам узнёс целам Сваім на дрэва, каб мы, пазбавіўшыся ад грахоў, жылі дзеля справядлівасці; Яго ранамі вы аздароўлены.
Лепш было б ім дарогі справядлівасці не ведаць, чым, пазнаўшы, адвярнуцца назад ад дадзенага ім святога прыказання.
каб вы памяталі тыя словы, якія прадказаны былі святымі прарокамі, і прыказанне Госпада і Збаўцы, перададзенае Апосталамі.
І маем такую пастанову ад Яго, каб той, хто любіць Бога, любіў таксама і брата свайго.