Сыны Амрама: Аарон і Майсей. І Аарон быў выдзелены, каб складаць ахвяры найсвяцейшыя, ён і сыны яго навек: і каб ён успальваў перад абліччам Госпада, і паслугаваў Яму ды дабраслаўляў імя Яго навек.
ВЫХАД 28:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты таксама вазьмі да сябе брата свайго Аарона з сынамі яго ад грамады сыноў Ізраэля, каб служылі Мне святарамі: Аарон, Надаб, Абігу, Элеязэр і Ітамар. Біблія (пераклад А.Бокуна) I ты наблізь да сябе Аарона, брата твайго, і сыноў ягоных з ім спасярод сыноў Ізраіля, каб яны былі сьвятарамі Маімі: Аарона і Надава, Авігу, Элеазара і Ітамара, сыноў Аарона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вазьмі да сябе Аарона, брата твайго, і сыноў ягоных зь ім з асяродзьдзя сыноў Ізраілевых, каб ён быў сьвятаром Мне, Аарона і Надава, Авіуда, Элеазара і Ітамара, сыноў Ааронавых. |
Сыны Амрама: Аарон і Майсей. І Аарон быў выдзелены, каб складаць ахвяры найсвяцейшыя, ён і сыны яго навек: і каб ён успальваў перад абліччам Госпада, і паслугаваў Яму ды дабраслаўляў імя Яго навек.
Ёханан быў бацькам Азарыі: ён быў святаром у доме, які пабудаваў Саламон у Ерузаліме.
Левіты пакідалі свае ваколіцы і ўладанні і пераходзілі да Юдэі і ў Ерузалім, бо Ерабаам і яго нашчадкі адпіхнулі іх ад святарства Госпадава.
Майсей і Аарон — сярод святароў Яго, і Самуэль між тымі, што прызывалі імя Яго. Прызывалі Госпада, і Ён выслухаў.
Сказаў таксама Майсею: «Узыдзі да Госпада ты і Аарон, Надаб і Абігу, і семдзесят старэйшын Ізраэля, і здалёк пакланіцеся.
і апранеш ва ўсё гэта брата свайго Аарона і сыноў яго разам з ім. І памаж іх, і напоўні рукі іх, і асвяці іх, каб яны былі Мне святарамі.
Але і гэта зрабі для іх, каб былі пасвячоныя Мне ў святары: вазьмі аднаго бычка са статка і двух бараноў без заганы,
І Я асвячу палатку сустрэчы і ахвярнік, Аарона і сыноў яго, каб служылі Мне святарамі.
і ўскладзі на іх мітры, і хай будуць яны Мне святарамі па законе навекі. Пасля напоўні рукі Аарона і сыноў яго,
і шаты тканыя і святыя, шаты для Аарона, святара, і шаты для сыноў яго, каб спаўнялі служэнне сваё святарскае,
шаты тканыя, што ўжываюцца ў час служэння ў свяцілішчы, святыя шаты для Аарона святара і шаты для сыноў яго, каб служылі Мне святарамі».
А Аарон узяў за жонку Элісэбу, дачку Амінадаба, сястру Наасона, якая нарадзіла яму Надаба і Абігу, Элеязэра і Ітамара.
Сыны Аарона, Надаб і Абігу, узяўшы кадзільніцы, паклалі у агонь ды яшчэ і духмянасці, складаючы ў ахвяру перад Госпадам іншы агонь, а не той, што быў загаданы.
Вось што сказаў Майсей Аарону і сынам яго, Элеязэру і Ітамару, якія засталіся: «Вазьміце ахвяру хлебную, што засталася ад агнявых ахвяр Госпада, і ежце яе прэсную каля ахвярніка, бо гэта самая святая рэч.
Гэта ёсць частка з ахвяр агнявых для Госпада, якая належыць Аарону і сынам яго ад дня, калі Ён прызначыў іх, каб яны выконвалі святарскія абавязкі,
«Вазьмі Аарона і сыноў яго, адзенне іх і алей намашчэння, бычка на ахвяру за грэх, двух бараноў і кош прэсных хлябоў.
А ты і сыны твае захоўвайце святарства ваша і ва ўсім, што тычыцца ўбрання ахвярніка і месца за заслонаю, служыце. Даю Я вам дар службы святарства, а калі хто чужы наблізіцца, пакараны будзе смерцю».
А сыны Ізраэля зняліся лагерам з Бэрота сыноў Якана ў Масэру, там памёр і быў пахаваны Аарон, а сын яго, Элеязэр, стаў святаром замест яго.
Бо яго выбраў Госпад, Бог твой, з усіх пакаленняў тваіх, каб ён стаяў і служыў у імя Госпада, — сам ён і сыны яго, навечна.
І паміж усіх пакаленняў Ізраэля выбраў яго Сабе ў святары, каб прыходзіў да ахвярніка Майго і спальваў для Мяне ахвяру, і насіў перад абліччам Маім эфод; і Я даў дому бацькі твайго ўсё з ахвяр сыноў Ізраэля.