Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 24:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Сказаў таксама Майсею: «Узыдзі да Госпада ты і Аарон, Надаб і Абігу, і семдзесят старэйшын Ізраэля, і здалёк пакланіцеся.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 I сказаў [Госпад] Майсею: «Узыйдзі да ГОСПАДА ты і Аарон, Надаў і Абігу, і семдзясят са старшыняў Ізраіля, і пакланіцеся здалёк.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 І Майсею сказаў Ён: узыдзі да Госпада ты і Аарон, Надаў і Авіуд і семдзесят старэйшынаў Ізраілевых, і пакланецеся здалёк;

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 24:1
20 Крыжаваныя спасылкі  

Сыны Амрама: Аарон, Майсей і Мірыям. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, Элеязэр і Ітамар.


Такім чынам, усіх іх, што выйшлі са сцёгнаў Якуба, было семдзесят асоб; а Язэп быў у Егіпце.


І сышоў Госпад на гару Сінай, на самы верх гары, і паклікаў Майсея на самую яе вяршыню. А калі ён узышоў,


Сказаў яму Госпад: «Ідзі, сыдзі ўніз; а потым прыйдзі ты і Аарон з табою, а святары і народ хай не пераходзяць межаў і не набліжаюцца да Госпада, каб Ён не забіў іх».


сказаў яму Госпад: «Вось, Я прыйду да цябе ў воблаку туманным, каб народ чуў, як Я буду гутарыць з табою, і каб паверыў ён табе назаўжды». І Майсей перадаў словы народа,


І народ усё стаяў воддаль; а Майсей наблізіўся да цёмнага воблака, у якім быў Бог.


І калі Майсей узышоў на гару, воблака накрыла гару;


І толькі адзін Майсей наблізіцца да Госпада, а яны хай не набліжаюцца, ані народ не ўзыдзе з ім».


І ўзышлі Майсей і Аарон, Надаб і Абігу, і семдзесят старэйшын Ізраэля,


Ты таксама вазьмі да сябе брата свайго Аарона з сынамі яго ад грамады сыноў Ізраэля, каб служылі Мне святарамі: Аарон, Надаб, Абігу, Элеязэр і Ітамар.


І сказаў Ён: «Не падыходзь сюды; здымі абутак з ног тваіх; бо месца, на якім стаіш, ёсць зямля святая».


Будзь гатовы раніцай, каб узысці зараз жа на гару Сінай; і стань там перада Мною на вяршыні гары.


А Аарон узяў за жонку Элісэбу, дачку Амінадаба, сястру Наасона, якая нарадзіла яму Надаба і Абігу, Элеязэра і Ітамара.


І семдзесят мужоў пасярод старэйшын дому Ізраэля стаялі між імі, і Язанія, сын Сафана, стаяў; стаялі яны перад малюнкамі, і ў руцэ ў кожнага была свая кадзільніца, і пах ад курэння ўзносіўся да воблакаў.


І сказаў Госпад Майсею: «Збяры Мне семдзесят чалавек са старэйшын Ізраэля, аб якіх ты ведаеш, што яны людзі сталыя і кіраўнікі, і прывядзі іх у палатку сустрэчы, і хай там стаяць разам з табой.


Пасля гэтага Госпад вызначыў іншых семдзесят і паслаў іх перад абліччам Сваім па двое ў кожны горад і месца, куды Сам меўся пайсці.


Затым з радасцю вярнуліся семдзесят, кажучы: «Госпадзе, нават дэманы паддаюцца нам у імя Тваё!»


Дык выбраў я тады з вашых пакаленняў мужоў мудрых і выпрабаваных, і паставіў іх князямі над вамі: тысячнікамі, сотнікамі, кіраўнікамі над пяццюдзесяццю, кіраўнікамі над дзесяццю і загадчыкамі працы для пакаленняў вашых.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы