Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 29:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Але і гэта зрабі для іх, каб былі пасвячоныя Мне ў святары: вазьмі аднаго бычка са статка і двух бараноў без заганы,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 I вось тая рэч, якую зробіш для іх, каб пасьвяціць іх на сьвятароў для Мяне. Возьмеш аднаго маладога бычка і двух бараноў без заганы,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 Вось, што павінен ты ўчыніць зь імі, каб прысьвяціць іх у сьвятары Мне; вазьмі адно цяля з валоў, і два бараны без пахібы,

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 29:1
23 Крыжаваныя спасылкі  

І выгналі вы святароў Госпадавых, сыноў Аарона, і левітаў, і паставілі сабе святароў, як пагане земляў. Кожны, хто прыходзіць і пасвячае руку сваю на быку з быкоў і на сямі баранах, становіцца ў вас святаром тых, хто не ёсць багі.


І хай ягня будзе без заганы, самец гадавалы; вазьміце яго ад авечак альбо коз.


Бо за шэсць дзён стварыў Госпад неба, і зямлю, і мора, і ўсё, што на іх ёсць, і супачыў у сёмы дзень; таму дабраславіў Госпад дзень суботы і ўсвяціў яго.


Ты таксама вазьмі да сябе брата свайго Аарона з сынамі яго ад грамады сыноў Ізраэля, каб служылі Мне святарамі: Аарон, Надаб, Абігу, Элеязэр і Ітамар.


і пагавары з усімі мудрымі сэрцам, каго надзяліў Я духам разважнасці, каб справілі шаты Аарону, у якіх, пасвячоны, ён будзе служыць Мне.


і апранеш ва ўсё гэта брата свайго Аарона і сыноў яго разам з ім. І памаж іх, і напоўні рукі іх, і асвяці іх, каб яны былі Мне святарамі.


І, калі возьмеш крыху крыві, што на ахвярніку, і алею да памазвання, пакрапі Аарона і шаты яго, сыноў яго і шаты іх. І хай сам ён будзе святы, і шаты яго, і сыны яго, і іх шаты разам з ім.


І калі скончыш яго ачышчэнне, ахвяруеш маладое цяля са статка, без заганы, а таксама барана са статка, без заганы;


Потым святар, які ачышчае, паставіць гэтага чалавека з усім гэтым перад Госпадам ля ўваходу ў палатку сустрэчы.


Вось такім спосабам будзе ён уваходзіць у месца найсвяцейшае: хай складзе маладога бычка ў ахвяру за грэх і барана ў ахвяру цэласпалення.


Калі будзе мець загану, не складайце ў ахвяру, бо не будзе яна для вас спрыяльнай.


калі граху дапусціцца памазаны святар, так што яго віна спадае на народ, то складзе ён за свой грэх у ахвяру Госпаду маладога бычка без заганы як перамольную ахвяру за грэх;


Агонь гэты вечны, ён ніколі не будзе згасаць на ахвярніку.


А за праступак хай ахвяруе ён Госпаду ягня без заганы са статка, паводле ацанення [твайго], на ахвяру аднагараджэння, і прывядзе яго да святара.


Гэта ёсць частка з ахвяр агнявых для Госпада, якая належыць Аарону і сынам яго ад дня, калі Ён прызначыў іх, каб яны выконвалі святарскія абавязкі,


Вось гэта прамовіў Госпад Майсею, кажучы:


«Вазьмі са статка бычка ў ахвяру за грэх і барана на ахвяру цэласпалення, абодвух без заганы, ды складзі іх у ахвяру перад Госпадам.


А вось так вы маліцеся: Ойча наш, Які ёсць у небе, свяціся імя Тваё,


Такога, вось, належала мець нам Першасвятара, святога, нявіннага, беззаганнага, аддзеленага ад грэшнікаў і ўзвышанага па-над неба,


але найкаштоўнейшай Крывёй Хрыста, як Ягняці без заганы і без спракуды,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы