Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 10:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Вось што сказаў Майсей Аарону і сынам яго, Элеязэру і Ітамару, якія засталіся: «Вазьміце ахвяру хлебную, што засталася ад агнявых ахвяр Госпада, і ежце яе прэсную каля ахвярніка, бо гэта самая святая рэч.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 І прамовіў Майсей да Аарона і пазасталых сыноў ягоных, Элеазара і Ітамара: «Вазьміце ахвяру хлебную, якая засталася ад ахвяраў ГОСПАДАВЫХ, і ешце яе прэсную каля ахвярніка, бо гэта сьвятое сьвятых.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 І сказаў Гасподзь Аарону і Элеазару і Ітамару, астатнім сынам ягоным: вазьмеце прынашэньне хлебнае, якое засталося ад ахвяраў Гасподніх, і ежце яго прэснае каля ахвярніка, бо гэта вялікая сьвятыня:

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 10:12
14 Крыжаваныя спасылкі  

Корэ ж, сын Емны, левіт і прыдзверны Усходняй брамы, быў загадчыкам над тым, што добраахвотна ахвяроўвалі Госпаду, для раздзялення дароў Госпадавых і найсвяцейшага.


сына Абісуэ, сына Пінхаса, сына Элеязэра, сына Аарона, першасвятара, —


і хлябы-праснакі, і ляпёшкі без рошчыны, што папрысканы алеем, а таксама ляпёшкі-праснакі, намазаныя алеем; зрабі ўсё з найчысцейшай мукі пшанічнай.


І хай ядуць яны тое, чым была ўчынена перамольная ахвяра, каб напоўніць іх рукі, каб асвяціць іх. Чужынец хай не будзе есці гэта, бо гэта святое.


А Аарон узяў за жонку Элісэбу, дачку Амінадаба, сястру Наасона, якая нарадзіла яму Надаба і Абігу, Элеязэра і Ітамара.


Будуць есці яны ахвяры з ежы, і ахвяры за грэх, і ахвяры за злачынства, і ўсё, на што ў Ізраэлі пакладзена клятва, мае да іх належаць;


Ежце яе ў святым месцы, бо будзе дадзена яна табе і сынам тваім з агнявых ахвяр Госпадавых, як мне загадана.


Але можа ён есці хлеб Бога свайго, як з [дароў] найсвяцейшых, так і са святых.


Яны будуць належаць Аарону і яго сынам, каб спажывалі іх у асвячоным месцы, бо гэта святыя рэчы для яго паміж ахвяр агнявых для Госпада. Гэта пастанова вечная».


Таксама кожная ахвяра хлебная належыць святару, якім гэта ахвяра складзена.


І гэта імёны сыноў Аарона: першародны яго Надаб, потым Абігу, і Элеязэр, і Ітамар:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы