І далей сказаў ёй Анёл Госпадаў: «Вось, ты пачала і народзіш сына, і назавеш яго імем Ізмаэль, таму што Госпад пачуе пра гора тваё.
ВЫХАД 2:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А праз доўгі час памёр цар Егіпецкі; а сыны Ізраэля, стогнучыя з-за працы, залямантавалі, і лямант іх ад працы дайшоў да Бога. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сталася праз шмат дзён, што памёр валадар Эгіпту. I стагналі сыны Ізраіля ад працаў цяжкіх, і галасілі, і ўзыйшоў да Бога лямант іхні ад працаў цяжкіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праз доўгі час, памёр цар Егіпецкі. І стагналі сыны Ізраілевыя ад працы і енчылі, і енк іхні ад працы ўзышоў да Бога. |
І далей сказаў ёй Анёл Госпадаў: «Вось, ты пачала і народзіш сына, і назавеш яго імем Ізмаэль, таму што Госпад пачуе пра гора тваё.
Ад мноства крыўдзіцеляў будуць крычаць, і стагнаць будуць праз сілу рукі прыгнятальнікаў.
якія кажуць: «Языком сваім сябе ўзвялічым, вусны нашыя — пры нас; хто гаспадар над намі?»
і да гаркаты даводзілі жыццё іх цяжкімі работамі над глінай і цэглай і праз розную службу, якою прыгняталіся яны ў зямельных справах.
Вось, сказаў Госпад Майсею ў Мадыяне: «Ідзі, вярніся ў Егіпет; бо памерлі ўсе, хто шукаў душу тваю».
Такім чынам, расказаў Майсей усё сынам Ізраэля; але яны не паверылі яму з-за маладушнасці і вельмі цяжкай працы.
Майсей жа меў восемдзесят гадоў, а Аарон восемдзесят тры, калі яны выказаліся перад фараонам.
І будзе гэта на знак і на сведчанне Госпаду Магуццяў у зямлі Егіпецкай. Будуць прызываць Госпада перад крыўдзіцелямі, і пашле ім збаўцу і абаронцу, які вызваліць іх.
Вось жа, вінаграднік Госпада Магуццяў — гэта дом Ізраэля, а мужчыны Юды — гэта патомства яго выбранае. Спадзяваўся Я, што будзе ён спаўняць закон, а вось — беззаконне, чакаў справядлівасці, а вось жа — няправасць.
і як мы клікалі Госпада, і як выслухаў Ён нас, і паслаў Анёла, Які вывеў нас з Егіпта. І вось мы ў горадзе Кадэсе, што знаходзіцца пры межах тваіх, размясціліся
Калі ж мінула сорак гадоў, з’явіўся яму ў пустыні пад гарою Сінай анёл Госпадаў у полымі агню ў кусце.
але ў той самы дзень аддай яму плату за працу яго перад захадам сонца, бо ён бедны і платы патрабуе жыццё яго, каб не прызываў ён супраць цябе Госпада і не было залічана гэта табе за грэх.
Вось жа, галосіць заробак работнікаў, што жалі на палях вашых, каторы вы затрымалі, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Сабаота.
І прызывалі сыны Ізраэля Госпада, бо Явін меў дзевяцьсот баявых калясніц з сярпамі і дваццаць гадоў бязлітасна ўціскаў ізраэльцаў.
як перабраўся Якуб у Егіпет, і прыціскалі іх егіпцяне, і прызывалі бацькі вашыя Госпада, і Госпад паслаў Майсея і Аарона, і вывеў бацькоў вашых з Егіпта і пасяліў іх у гэтым месцы;
«Заўтра ў гэтую самую пару, як і зараз, пашлю да цябе чалавека з зямлі Бэньяміна, і ты памажаш яго на цара народа Майго Ізраэля, і ён вызваліць народ Мой з рук філістынцаў, бо ўзглянуў Я на народ мой; бо лямант яго дайшоў да Мяне».