І сказаў Ён яму: «Я — Бог, Бог бацькі твайго. Не бойся перабірацца ў Егіпет, бо вялікім народам зраблю Я цябе там.
ВЫХАД 1:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І чым болей іх прыгняталі, тым больш яны размножваліся і раслі. Біблія (пераклад А.Бокуна) I колькі ўціскалі яго, ён памнажаўся і пашыраўся. I [Эгіпцяне] трывожыліся з прычыны сыноў Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але чым болей тамілі яго, тым болей ён множыўся і тым болей пашыраўся, так што пабойваліся сыноў Ізраілевых. |
І сказаў Ён яму: «Я — Бог, Бог бацькі твайго. Не бойся перабірацца ў Егіпет, бо вялікім народам зраблю Я цябе там.
І памножыў Ты сыноў іх, як зоркі на небе; ды ўвёў іх у зямлю, якую абяцаў бацькам іх, што ўвойдуць і будуць валодаць ёю.
Шалёны нораў і абурэнне, што прарываецца наверх, — а хто можа ўстаяць перад зайздрасцю?
дужа напужаў маабскі народ, бо быў ён шматлікі. І, паколькі баяўся Мааб сыноў Ізраэля,
Фарысеі ж казалі між сабою: «Бачыце, што ад вас нічога не залежыць? Вось, увесь свет пайшоў за Ім».
Ведаем таксама, што ўсё садзейнічае на дабро тым, што любяць Бога ды якія пакліканы па Яго пастанове.
а ты скажы перад абліччам Госпада, Бога твайго: «Бацька мой быў вандроўны арамеец, прыйшоў аж у Егіпет і качаваў там у невялікай колькасці, а разросся ў народ вялікі, дужы ды незлічона шматлікі.