ВЫСЛОЎІ 3:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) мудрыя будуць мець славу, веліч бязглуздых — ганьба. Біблія (пераклад А.Бокуна) Мудрыя атрымаюць у спадчыну славу, а бязглуздыя будуць насіць ганьбу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мудрыя спадкуюць славу, а непапраўныя немысьлі - ганьбу. |
бо тады той, хто цябе і яго запрасіў, прыйшоўшы, скажа табе: “Саступі яму месца”, і тады ты з сорамам зоймеш апошняе месца.
Акрамя таго, кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Гаворачы, сказаў Я, каб твой дом і дом бацькі твайго служыў перад абліччам Маім у векі. Але цяпер, кажа Госпад, гэтак не будзе ў Мяне. А кожны, хто будзе славіць Мяне, і Я таго праслаўлю; а хто зневажае Мяне, той будзе ў ганьбе.