Адказаў яму Азарыя, першасвятар з племя Садока, кажучы: «Калі пачалі прыносіць дары ў дом Госпадаў, мы елі, і наядаліся, і многа заставалася, таму што Госпад дабраславіў Свой народ; а вялікія запасы, якія бачыш, — гэта з астаткаў».
ВЫСЛОЎІ 3:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і напоўняцца свірны твае збожжам, а давільні твае будуць багатыя на віно. Біблія (пераклад А.Бокуна) і напоўняцца гумны твае збожжам, а тоўчні твае перапоўняцца новым віном. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і напоўняцца засекі твае зь верхам, і чавільні твае будуць налівацца новым віном. |
Адказаў яму Азарыя, першасвятар з племя Садока, кажучы: «Калі пачалі прыносіць дары ў дом Госпадаў, мы елі, і наядаліся, і многа заставалася, таму што Госпад дабраславіў Свой народ; а вялікія запасы, якія бачыш, — гэта з астаткаў».
І ва ўсім, што ён распачынаў у служэнні ў доме Божым, і паводле закону і прыказання, жадаючы шукаць Бога свайго, ён дзейнічаў ад усяго сэрца свайго ды меў поспех.
Каморы нашыя поўныя, мноства ўсялякага дабра, авечак нашых — тысячы, незлічона [іх] на палях нашых,
І такі вашы будуць запоўнены збожжам, а тоўчні перапоўняцца вінаградным сокам і алеем.
Ці ёсць яшчэ насенне ў свірнах? І ці ёсць яшчэ вінаград; і дрэва фігавае, і дрэва гранатавае, і дрэва аліўкавае ці далі плод? Ад гэтага дня буду Я дабраслаўляць!»
І хто хаця б напіцца дасць кубак халоднай вады аднаму з гэтых найменшых толькі за імя вучня, сапраўды кажу вам: не страціць ён узнагароды сваёй».
і хай прыйдзе левіт, які не мае часткі і спадчыны з табой, і чужынец, і сірата, і ўдава, якія знаходзяцца ў брамах тваіх, будуць яны есці і наядуцца, каб дабраславіў цябе Госпад, Бог твой, у кожнай працы рук тваіх, што будзеш рабіць.
Спашле Госпад дабраславенне на свірны твае і на ўсякую працу рук тваіх; і будзе дабраслаўляць цябе зямля, якую дасць табе Госпад, Бог твой.