Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 20:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Цар, які сядзіць на пасадзе законнасці, разганяе ўсё ліхое сваім позіркам.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Валадар, які сядзіць на судовым пасадзе, раскідвае вачыма сваімі ўсякую ліхоту.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Цар, які сядзіць на троне правасудзьдзя, разганяе вачыма сваімі ўсё ліхое.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 20:8
13 Крыжаваныя спасылкі  

як свет заранкі пры ўзыходзе сонца, як раніца без хмурынак; як трава расце з зямлі ў бляску пасля дажджу”.


Апрача гэтага, зрабіў прысенак з пасадам, дзе быў суд, і абшыў яго дошкай кедравай ад падлогі і аж да столі.


Ён судзіць будзе жабракоў народа і збавіць сыноў убогага і ўпакорыць паклёпніка.


а Ты, Госпадзе, вечна Найвышэйшы.


Валадар Магутны любіць суд. Ты ўстанавіў тое, што справядлівае, суд і законнасць учыніў Ты праз Якуба.


Грэбуюць цары дзейнічаць бязбожна, бо трон умацоўваецца справядлівасцю.


Мудры цар разганяе бязбожнікаў і згінае над імі кола.


Выведзі ад вачэй цара бязбожніка — і справядлівасць умацуе пасад яго.


Цар, што па праўдзе судзіць бедных, — пасад яго будзе ўмацаваны назаўсёды.


І, вось жа, валадар будзе валадарыць па законе, а князі кіраваць будуць па законе.


Хто не са Мною, той супраць Мяне; і хто са Мною не збірае, той раскідае.