Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 16:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Грэбуюць цары дзейнічаць бязбожна, бо трон умацоўваецца справядлівасцю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 Агіда для валадара — учынкі бязбожныя, бо пасад умацоўваецца праведнасьцю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 Агідная царам - дзея беззаконная, бо праўдай мацуецца трон.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 16:12
11 Крыжаваныя спасылкі  

І ўмацаваў Госпад царства ў яго руцэ, дый уся Юдэя давала дары Язафату; і нажыў ён бязмежныя багацці і вялікую славу.


Валадар Магутны любіць суд. Ты ўстанавіў тое, што справядлівае, суд і законнасць учыніў Ты праз Якуба.


Ласка цароў — вусны справядлівыя; хто гаворыць праўду, таго будуць любіць.


Планы ўзмацняюцца нарадамі, і войны трэба рыхтаваць пасля нарады.


Выведзі ад вачэй цара бязбожніка — і справядлівасць умацуе пасад яго.


Хто адхіляе вуха сваё, каб не чуць закон, — малітва таго таксама будзе брыдотай.


Цар, што па праўдзе судзіць бедных, — пасад яго будзе ўмацаваны назаўсёды.


Цар у справядлівасці ўзвышае дзяржаву; чалавек, што прымае падарункі, разбурыць яе.


А той, які не ведаў і рабіў вартае кары, будзе пакараны меней. Ад кожнага, каму болей дадзена, болей спытаюць, і ад таго, каму многа даручана, болей патрабаваць будуць.


Бо брыдзіцца Госпад твой кожным, хто так робіць, і выракаецца кожнага несправядлівага.


І ўбачыў я адкрытае неба; і вось, белы конь; і на ім сядзеў Вершнік, называны Верны і Праўдзівы, і Ён справядліва судзіць і змагаецца.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы