Усе адхіліліся, аднолькава аддаліся распусце; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага.
ВЫСЛОЎІ 2:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) [пазбавіць ад тых,] хто пакідае дарогу простую, каб хадзіць па цёмных дарогах, Біблія (пераклад А.Бокуна) ад тых, якія пакідаюць шлях просты, каб хадзіць сьцежкамі цемры, Біблія (пераклад В. Сёмухі) ад тых, што пакідаюць дарогі простыя, каб хадзілі дарогамі цемры; |
Усе адхіліліся, аднолькава аддаліся распусце; няма нікога, хто робіць дабро, няма аніводнага.
Бо ён патурае сам сабе перад сабою, каб не шукаць несправядлівасці сваёй і каб не ненавідзець.
Не спазналі яны шляху супакою, і няма законнасці на іх шляхах; сцежкі іх скрывіліся для іх; кожны, хто ходзіць па іх, не знойдзе супакою.
Калі бо справядлівы адвернецца ад справядлівасці сваёй і будзе рабіць несправядлівасць, то памрэ; памрэ дзеля грахоў, якія чыніў.
і тых, якія адварочваюцца ад Госпада, і тых, якія не шукаюць Госпада і не пытаюцца пра Яго».
Сказаў ім тады Ісус: «Яшчэ толькі кароткі час будзе святло сярод вас; хадзіце, пакуль маеце святло, каб вас цемра не агарнула; бо, хто ў цемры ходзіць, не ведае, куды ідзе.
Бо калі Бога пазналі, не ўславілі Яго як Бога і не дзякавалі, але марнаваліся ў думках сваіх, і прыцемрылася неразумнае сэрца іх.
бо Дэмас кінуў мяне, палюбіўшы гэты век, і пайшоў у Тэсалоніку, Крэсцэнс – у Галатыю, Ціт – у Далмацыю.
Выйшлі яны ад нас, але не былі з нас, бо калі б былі з нас, засталіся б з намі; але гэта сталася, каб выявілася, што не ўсе яны з нас.