ВЫСЛОЎІ 14:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Насмешнік шукае мудрасці і не знаходзіць, а для разважлівых веды даступныя. Біблія (пераклад А.Бокуна) Насьмешнік шукае мудрасьці, і яе няма, але веданьне лёгкае для разумнага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Распусны шукае мудрасьці і не знаходзіць; а разумны лёгка набывае веды. |
Дзеля чаго каштоўнасць у руцэ бязглуздага? Дзеля таго, каб набыць мудрасць, не хапае яму разважлівасці.
Бязглузды не адчувае асалоду ад разважлівасці — а толькі ад паказу ўласнага розуму.
Бачыў ты чалавека, што самому сабе мудрым здаецца? Больш бязглузды будзе спадзявацца на гэта.
Да закону [звяртайцеся] і да сведчання! А калі не будуць казаць паводле слова гэтага, не будзе для іх святла зараніцы.
Мудрыя асаромлены, спалоханы і схоплены, бо адкінулі яны слова Госпада і няма ў іх ніякай мудрасці.
Калі каму здаецца, што ён нешта ведае, дык ён нічога не спазнаў яшчэ, як трэба яму ведаць.
Калі ж каму з вас не хапае мудрасці, хай просіць яе ў Бога, Які дае ўсім шчодра і без дакораў, і будзе дадзена яму.