І перасяліў ён у няволю ўвесь Ерузалім, і ўсіх князёў, і ўсіх ваяроў, дзесяць тысяч палонных; і ўсіх майстроў і будаўнікоў; і засталіся толькі найбяднейшыя людзі з народа зямлі.
ВЫСЛОЎІ 13:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Выкуп душы чалавека — яго багацце, а хто бедны — не вытрымлівае папроку. Біблія (пераклад А.Бокуна) Выкуп душы чалавека — багацьце ягонае, а бедны пагрозы ня чуе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Багацьцем сваім чалавек адкупляе жыцьцё сваё, а бедны і пагрозы ня чуе. |
І перасяліў ён у няволю ўвесь Ерузалім, і ўсіх князёў, і ўсіх ваяроў, дзесяць тысяч палонных; і ўсіх майстроў і будаўнікоў; і засталіся толькі найбяднейшыя людзі з народа зямлі.
Шатан у адказ сказаў Яму: «Скуру за скуру, а за душу сваю аддасць чалавек усё, што мае.
Калі ж будзе ўскладзена на яго спагнанне, то хай аддасць ён усё, што ад яго патрабуюць.
Ёсць той, хто быццам лічыцца за багача, хаця нічога не мае; і ёсць той, хто быццам лічыцца за беднага, хаця ў яго багацця шмат.
А частку ўбогіх людзей, у якіх не было аніякай маёмасці, пакінуў Набузардан, кіраўнік целаахоўнікаў, у зямлі Юды, і даў ім вінаграднікі і палі ў той дзень.
І знайшліся паміж іх дзесяцёра мужоў, якія сказалі Ізмаэлю: «Не забівай нас, бо маем у полі схаваныя запасы: пшаніцу, ячмень, алей і мёд». Дык стрымаўся ён і не забіў іх разам з братамі іх.
Бо што за карысць чалавеку, калі ўвесь свет здабудзе, а душы сваёй шкоду ўчыніць? Або што чалавек дасць наўзамен за душу сваю?