Не расказвайце гэтага ў Геце і не абвяшчайце аб гэтым на вуліцах Аскалона, каб часам не ўзвесяліліся з-за гэтага дочкі філістынскія, каб не радаваліся дочкі неабрэзаных.
АМОСА 3:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Абвясціце ў палацах Асірыі і ў палацах зямлі Егіпецкай! Кажыце: “Збярыцеся на гарах Самарыі і пабачце многія шаленствы ў ёй і ўціскі пасярод яе”. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дайце пачуць [гэта] ў палацах у Ашдодзе і ў палацах у зямлі Эгіпецкай і кажыце: “Зьбярыцеся на гарах Самарыі, і пабачце замяшаньне вялікае сярод яе, і прыгнёт унутры яе”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Абвясьцеце на дахах у Азоце і на дахах у зямлі Егіпецкай і скажэце: зьбярэцеся на горы Самарыі і паглядзеце на вялікае бясчынства ў ёй і на ўціскі сярод яе. |
Не расказвайце гэтага ў Геце і не абвяшчайце аб гэтым на вуліцах Аскалона, каб часам не ўзвесяліліся з-за гэтага дочкі філістынскія, каб не радаваліся дочкі неабрэзаных.
Павярнуўся я да іншага і ўбачыў вераломнасць, якая ўчыняецца пад сонцам, і вось, слёзы прыгнечаных — і няма суцяшальніка, і бязлітаснасць з боку прыгнятальнікаў — і няма суцяшальніка.
Ты зноў будзеш садзіць вінаграднікі на ўзгорках Самарыі, і будуць садзіць іх і збіраць вінаград земляробы.
«Паведаміце Егіпту і дайце пачуць у Магдоле, і хай загучыць у Мемфісе і Тапнэсе! Скажыце: “Стой і рыхтуйся, бо меч паглынае ўсё тое, што тваё вакол цябе”.
«Паведамце між народамі і хай яны пачуюць, падыміце сцяг, абвяшчайце, не хавайце, кажыце: “Бабілон здабыты! Бэл асаромлены! Мэрадах пераможаны! Асаромлены балваны іх, паразбіваны ідалы іх!”
а вы, горы Ізраэля, выпускаць будзеце свае галіны і даваць свае плады народу Майму Ізраэльскаму, бо ён хутка вернецца.
і зраблю іх адным народам у зямлі, у гарах Ізраэля; і адзін цар будзе над усімі валадарыць, ды ўжо не будуць яны ўтвараць два народы, і ўжо не будуць падзеленыя на два царствы.
Калі захацеў вылечыць Ізраэля, яўнай сталася праступнасць Эфраіма і ліхота Самарыі, бо яны дапусціліся лгарства: злодзей уваходзіць, а на дварэ рабуюць разбойнікі.
Выгублю жыхара з Азота і трымаючага скіпетр з Аскалона, павярну руку Сваю супраць Акарона, і прападзе астатак філістынцаў”, — кажа Госпад Бог.
Слухайце гэтае слова, каровы Басана, якія ёсць на гары Самарыі, якія прыгнятаеце няшчасных і мучаеце бедных, якія кажаце гаспадарам сваім: “Прынясі, і будзем піць!”
Такім чынам, за тое, што тапталі беднага і частку збожжа бралі вы ад яго, дык вы будуеце сабе дамы з цясанага каменя, але не будзеце ў іх жыць; закладаеце вінаграднікі найлепшыя, але віна з іх не будзеце піць.
Гора бяспечным на Сіёне і даверлівым на гары Самарыйскай, прызначаным быць першымі над народамі, да якіх прыходзіць дом Ізраэля!
каб купляць за срэбра няшчасных, а беднага за пару сандаляў, і каб высеўкі пшанічныя прадаваць».