Вось, Я навяду на зямлю патоп, каб знішчыць кожнае цела, у якім ёсць дух жыцця пад небам; усё, што існуе на зямлі, — прападзе.
ІСАІ 8:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) таму вось: Госпад навядзе на іх магутныя і шматлікія воды ракі — цара асірыйцаў і ўсю яго славу; і разальецца на ўсе рэчышчы свае, і выльецца з усіх берагоў сваіх, Біблія (пераклад А.Бокуна) таму вось, Госпад узьніме на іх воды ракі, магутныя і шматлікія — валадара Асірыйскага і ўсю славу ягоную, і ўзьнімецца [рака] па-над усе рэчышчы свае, і выльецца з усіх берагоў сваіх; Біблія (пераклад В. Сёмухі) навядзе на яго Гасподзь воды бурлівыя і вялікія - цара Асірыйскага з усёю славаю ягонай; і падымецца яна ва ўсіх пратоках сваіх і выйдзе з усіх берагоў сваіх; |
Вось, Я навяду на зямлю патоп, каб знішчыць кожнае цела, у якім ёсць дух жыцця пад небам; усё, што існуе на зямлі, — прападзе.
Дзеля таго вось што кажа Госпад пра цара асірыйцаў: “Не ўвойдзе ён у гэты горад, ані выпусціць у яго стралы, і не наставіць супраць яго шчыта, і не насыпле кругом яго вала.
ды з іншых народаў людзі, якіх вялікі і слаўны Асэнапар перасяліў і пасяліў у супакоі ў гарадах Самарыі і ў другіх гарадах за ракою».
Дзеля гэтага і Валадар, Госпад Магуццяў, пашле схудненне на тлустых яго; а пад славай яго разгарыцца полымя, быццам пажар.
А Госпад асушыць заліў мора Егіпецкага ды падыме руку Сваю супраць ракі ў магутнасці подыху Свайго, і разаб’е яе на сем рукавоў так, што можна перайсці іх у сандалях.
Вы сказалі: «Заключылі мы прымірэнне са смерцю і з апраметнай учынілі дамову. Калі ж надыдзе біч навалы, ён не дойдзе да нас, бо на ашуканства ўсклалі мы спадзяванне наша, ды ў мане схаваліся мы».
І ўстанаўлю закон за норму і справядлівасць за вагу, і град зруйнуе надзею ашуканства, а сховішча затопяць воды.
Вось жа, нехта ў Госпада, дужы і магутны, як буралом градавы, як ураган знішчальны, як навадненне хвалістых вялікіх водаў, — і ён паваліць [іх] раптоўна на зямлю.
Калі пойдзеш праз ваду, з табой буду, і рэкі не затопяць цябе; калі будзеш ісці праз агонь, не згарыш, і полымя не спаліць цябе,
Якія ад захаду — будуць баяцца імя Госпада, а тыя, што ад усходу сонца, — славы Яго, калі прыйдзе, як ручай у разліве, гнаны духам Госпада.
Госпад навядзе на цябе, і на народ твой, і на дом бацькі твайго дні, якіх не было ад дзён адлучэння Эфраіма ад Юды, — цара асірыйцаў.
У той дзень паголіць Госпад брытваю, пазычанаю з краіны за ракой, — царом асірыйцаў, — галаву і валасы на нагах, а таксама і бараду абголіць.
Гэта кажа Госпад: «Вось жа, воды нахлынуць з поўначы, і будуць яны, быццам ручай, які разліўся, і зальюць зямлю і ўсё, што на ёй, горад і жыхароў яго, і будуць крычаць людзі, і загалосяць усе жыхары зямлі
Вось так кажа Госпад Бог: “Калі Я зраблю цябе горадам спустошаным, як гарады, у якіх ніхто не жыве, і калі навяду на цябе вялікую бездань, і воды вялікія цябе накрыюць,
Сыны ж яго паўстануць і збяруць вялікі лік войска; і ён прыйдзе спешна, і ўварвецца, і вернецца, і паўстане, і дойдзе аж да яго крэпасці.
І па шасцідзесяці двух тыднях Намашчэнец будзе забіты; і нічога ў Яго не будзе; і горад, і святыню знішчыць народ маючага прыйсці Правадыра, і апусташэнне да канца яго, і аж да канца вайны ўстаноўлена апусташэнне.
Ці ж дзеля гэтага не задрыжыць зямля і ці ж не будзе бедаваць кожны яе жыхар, уздымецца яна ўся, як плынь, узбурыцца і ападзе, як ручай Егіпецкі?
І Госпад, Бог Магуццяў, — Той, Які дакранецца да зямлі, і яна пачне таяць. І залямантуюць усе жыхары яе, і падымецца ўся яна, як плынь, ды ападзе, як ручай Егіпецкі.
бо невылечная рана яе, бо дайшло гэта аж да Юды, кранула браму народа майго, аж да Ерузаліма!
І Ён прыйдзе, і будзе пасвіць моцаю Госпада паводле велічы імя Госпада, Бога Свайго; і будуць жыць яны бяспечна, бо тады будзе Ён вялікі аж да краёў зямлі,
і будзе Ён супакоем. Калі асірыец уварвецца ў зямлю нашу і калі будзе хадзіць па палацах нашых, мы выставім супраць яго сем пастыраў і восем князёў з народа.
і ў бушуючым патопе Ён знішчыць ворагаў Сваіх, і непрыяцеляў Яго будзе пераследаваць цемра.
Ён падобны да чалавека, які збудаваў дом, і ўкапаўся глыбока, і паклаў падмурак на скале; а калі нахлынула паводка, ударыла рака ў той дом і не змагла яго зварухнуць, бо ён быў пабудаваны на скале.
І кажа ён мне: «Воды, што ты бачыў, дзе сядзіць распусніца, – гэта народы, і натоўпы, і плямёны, і мовы.