ІСАІ 5:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўздыме Ён сцяг да далёкіх народаў, і свістам пакліча яго нават з ускрайкаў зямлі; і вось, ён прыйдзе спрытна і хутка, Біблія (пераклад А.Бокуна) І Ён падыме сьцяг да народу далёкага, і засьвішча яму з канца зямлі, і ён прыйдзе хутка і лёгка; Біблія (пераклад В. Сёмухі) І падыме сьцяг народам далёкім і дасьць знак таму, хто жыве на краі зямлі, - і вось, ён лёгка і скора прыйдзе; |
А што будзеце рабіць у дзень наведвання і няшчасця, якое прыйдзе здалёк? Да каго пабяжыце па дапамогу ды дзе пакінеце вашу славу?
І падыме знак для паганаў, і збярэ выгнаннікаў Ізраэля ды пазбірае расцярушаных з Юды з чатырох бакоў свету.
На лысай гары ўзнясіце знак, падыміце гоман; падыміце руку, каб увайшлі ў брамы князёў.
«Я загадаў Маім пасвячоным; у гневе Сваім пазваў ваяроў Сваіх, якія радуюцца ў славе Маёй».
Гоман натоўпу ў гарах быццам вялікіх грамадаў. Гоман гучны дзяржаў сабраных разам народаў. Госпад Магуццяў аглядае войска перад бітвай;
прыходзяць з далёкіх краін, ад небасхілу, Госпад і сродкі Яго гневу, каб спустошыць усю зямлю.
Вы, усе жыхары свету, якія насяляеце зямлю, убачыце, як будзе падняты знак на гарах, і пачуеце, як затрубіць труба!
аднак сказалі: «Ніякім чынам, але на конях уцячом», — дык уцячыце; ды: «На хуткіх памчымся», — таму будуць хуткія і тыя, што за вамі пагоняцца.
І крэпасць яе падасца ад страху, а важакі яе спалохаюцца знака, сказаў Госпад, Які мае агонь на Сіёне, а печ Сваю ў Ерузаліме.
Тады вось прыйшоў да Эзэкіі, цара, Ісая, прарок, і сказаў яму: «Што сказалі гэтыя людзі ды адкуль прыбылі яны да цябе?» І сказаў Эзэкія: «З далёкай зямлі прыбылі яны да мяне, з Бабілона».
І будзе ў той дзень так: свістам пакліча Госпад муху пры вусці рэк Егіпта, і пчалу, якая ў зямлі Асур,
Вось, ён падымаецца, нібы хмары, і, як бура, калясніцы яго, шпарчэй за арлоў коні яго. Гора нам, бо мы спустошаны!
Вось, Я навяду на вас, дом Ізраэля, народ далёкі, — кажа Госпад, — народ дужы, народ старадаўні, народ, якога мовы ты не будзеш ведаць і не зразумееш, што ён гаворыць.
Падыміце сцяг на зямлі! Трубіце ў трубы між народамі, прыгатуйце супраць яго народы, склічце супраць яго царствы Арарата, Міні, Аскеназа, устанавіце супраць яго ваяводаў, прывядзіце коней, як калючую саранчу!
Скарэйшымі былі пераследнікі нашы за арлоў паднебных; яны гналіся за намі праз горы, цікавалі на нас у пустыні.
Гэта кажа Госпад Бог: “Такім чынам, ты той, аб якім у даўніх часах сказаў Я праз Сваіх паслугачоў, прарокаў Ізраэля, якія прадказвалі ў тыя дні, што прывяду цябе на іх”.
Як барацьбіты, бягуць яны і, як ваяры, лезуць на мур; кожны ідзе сваёй дарогаю, і не збочваюць са сваіх сцежак.
Жвавейшыя за пантэру коні яго і дзічэйшыя за пустынных ваўкоў; і разбягаюцца вершнікі яго: бо і коннікі яго здалёку прыйдуць, прыляцяць, быццам арол, што кідаецца на жыраванне.
Засвішчу ім і збяру іх, бо адкупіў іх, і стануць яны шматлікімі, як былі шматлікімі раней.
Ад усходу бо сонца аж да захаду вялікім будзе імя Маё між народамі, ды ў кожным месцы будуць пасвячаць і складаць ахвяру чыстую імю Майму, бо вялікім будзе імя Маё між народамі, — кажа Госпад Магуццяў.
Навядзе на цябе Госпад народ з далечыні ды з крайніх межаў зямлі на падабенства арла, які ляціць імкліва, мовы якога зразумець ты не зможаш: