І войска халдэяў кінулася ў пагоню за царом, і дагналі яго на раўніне каля Ерыхона, і ўсё войска яго рассыпалася, і пакінула яно яго.
ІСАІ 30:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) аднак сказалі: «Ніякім чынам, але на конях уцячом», — дык уцячыце; ды: «На хуткіх памчымся», — таму будуць хуткія і тыя, што за вамі пагоняцца. Біблія (пераклад А.Бокуна) І вы сказалі: «Не, бо мы на конях уцячэм». Таму будзеце ўцякаць. «На хуткіх [калясьніцах] паімчым». Таму будуць хуткімі тыя, якія пагоняцца за вамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і казалі: «не, мы на конях уцячэм», - затое і пабяжыце; «мы на хуткіх паскачам» - затое і перасьледавальнікі вашыя будуць борздыя. |
І войска халдэяў кінулася ў пагоню за царом, і дагналі яго на раўніне каля Ерыхона, і ўсё войска яго рассыпалася, і пакінула яно яго.
Гора тым, якія сыходзяць у Егіпет за дапамогай, спадзеючыся на коней, маючы надзею на павозкі, што іх многа, ды на коннікаў, што яны вельмі магутныя, ды не зважаюць на Святога Ізраэлева і Госпада не шукаюць.
Егіпцянін — чалавек, а не Бог: іх ногі — гэта цела, а не дух! І калі Госпад працягне руку, упадзе ўспаможца, і падзе той, каму даюць успамогу, і прападуць усе яны разам.
І калі ўбачыў іх Сэдэцыя, цар Юдэйскі, і ўсе ваяры, — то кінуліся наўцёкі, і выйшлі ноччу з горада па дарозе праз царскі сад і праз браму, якая была паміж двух муроў, ды выйшлі яны дарогай у кірунку да Арабы.
Вось, ён падымаецца, нібы хмары, і, як бура, калясніцы яго, шпарчэй за арлоў коні яго. Гора нам, бо мы спустошаны!
Хай не ўцякае найжвавейшы і найдужэйшы не думае ўратавацца; на поўначы, на беразе ракі Эўфрат, спатыкаюцца яны і падаюць.
І зроблены быў вылам у муры горада, і ўсе ваяры пабеглі з горада і ўцяклі ноччу праз браму між падвоенымі мурамі, якая вядзе ў царскі сад, а халдэі былі вакол горада. І выйшлі яны дарогай у кірунку да Арабы.
Скарэйшымі былі пераследнікі нашы за арлоў паднебных; яны гналіся за намі праз горы, цікавалі на нас у пустыні.
Бачыў я Госпада, Які стаяіць над ахвярнікам, і Ён сказаў: «Стукні ў вершнікі, і хай захістаюцца бэлькі; разбі іх усе на галовах, і апошняга з іх Я заб’ю мечам; не ўцячэ з іх уцякач, ды не ўратуецца прысутны пры гэтым.
Запрагай у калясніцу коней, жыхарка Лахіса; ты ёсць пачатак граху для дачкі Сіёна, бо ў цябе знайшлі правіны Ізраэля!
Жвавейшыя за пантэру коні яго і дзічэйшыя за пустынных ваўкоў; і разбягаюцца вершнікі яго: бо і коннікі яго здалёку прыйдуць, прыляцяць, быццам арол, што кідаецца на жыраванне.
І аддасць цябе Госпад на паразу перад ворагам тваім; адной дарогай будзеш ісці на іх, а сямю дарогамі будзеце вы ўцякаць, і станеш ты страхоццем для ўсіх царстваў зямлі.
Навядзе на цябе Госпад народ з далечыні ды з крайніх межаў зямлі на падабенства арла, які ляціць імкліва, мовы якога зразумець ты не зможаш: