Вось імёны сыноў Ізмаэля паводле іх імёнаў і радаводу: Набаёт, першародны сын Ізмаэля, далей Кедар, і Адбээль, і Мабсам,
ІСАІ 21:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо вось гэта кажа Госпад мне: «Яшчэ год такі, як год найміта, і знікне ўся слава Кедара; Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо так сказаў мне Госпад: «Яшчэ год, як год найміта, і скончыцца ўся слава Кедару. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо так сказаў мне Гасподзь: яшчэ год, роўны год найміцкаму, - і ўся слава Кідарава зьнікне, |
Вось імёны сыноў Ізмаэля паводле іх імёнаў і радаводу: Набаёт, першародны сын Ізмаэля, далей Кедар, і Адбээль, і Мабсам,
Не глядзіце, што я смуглявая, бо апаліла мяне сонца. Сыны маці маёй разгневаліся на мяне, даручылі мне пільнаваць вінаграднік, а я свайго вінаградніку не ўпільнавала.
«Цяпер жа так прамаўляе Госпад, кажучы: “За тры гады, як гады найміта, аднята будзе слава ад Мааба разам з усім шматлікім народам, а рэшткі яго будуць малымі, без ніякага значэння”».
Хай радуецца пустыня і яе гарады, пасяленні, якія абжывае Кедар! Жыхары Петры хай гамоняць радасна, з вяршыняў гор хай усклікаюць.
Уся жывёла Кедара збярэцца пры табе, бараны Набаёта будуць служыць табе, будуць ахвяраваны яны на Маім ахвярніку перамалення, і дом славы Маёй услаўлю.
Пайдзіце на астравы кітымскія і паглядзіце ды пашліце ў Кедар і прасачыце старанна, і паглядзіце, ці сталася там штосьці падобнае?
Адносна Кедара і царства ў Асоры, якія пабіў Набукаданосар, цар Бабілона. Гэта кажа Госпад: «Устаньце, ідзіце на Кедар і нішчыце сыноў Усходу!
Арабія і ўсе князі Кедара куплялі ў цябе; яны давалі табе авечак, і бараноў, і казлоў.