Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСАІ 16:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 «Цяпер жа так прамаўляе Госпад, кажучы: “За тры гады, як гады найміта, аднята будзе слава ад Мааба разам з усім шматлікім народам, а рэшткі яго будуць малымі, без ніякага значэння”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 А цяпер прамовіў ГОСПАД, кажучы: «Праз тры гады, лічачы гадамі найміта, будзе зьня­важаная слава Мааву разам з усім мноствам [ягоным], а рэшта ягоная будзе вельмі малая, бясьсільная».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 А сёньня так кажа Гасподзь: праз тры гады, лічачы гадамі найміцкімі, веліч Маава будзе зьняважана з усім вялікім шматлюдствам, і рэшта будзе вельмі малая і нязначная.

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 16:14
18 Крыжаваныя спасылкі  

І перастане Мааб быць народам, бо ўзганарыўся супраць Госпада.


Госпад Магуццяў задумаў гэта, каб прынізіць пыху любой славы і зрабіць сціплымі ўсіх знакамітых зямлі.


Бо вось гэта кажа Госпад мне: «Яшчэ год такі, як год найміта, і знікне ўся слава Кедара;


Гэта кажа Госпад: “Хай не выхваляецца мудры мудрасцю сваёй, і хай не выхваляецца асілак сілаю сваёй, ды хай не ўзносіцца багаты багаццем сваім,


Бо супачыне рука Госпадава на той гары. Мааб жа будзе стаптаны на сваім месцы, як топчуць абмалоткі на салому,


І будзе ў той дзень: зменшыцца слава Якуба і тлустасць цела яго схуднее;


Сэрца маё над Маабам плача, бежанцы яго — аж да Сэгора, Эглатсэліцыі; дарогаю ўгору на Луіт з плачам узыходзяць ды на шляху ў Аранаім падымаюць лямант роспачы!


Бо перш чым навучыцца Дзіця адкідаць ліхоцце, а выбіраць дабро, будзе спустошана зямля, двух цароў якой ты збаяўся.


і казаў ім пра мноства багацця свайго, і пра шматлікіх сыноў сваіх, і што цар узвысіў яго вялікай славай над усімі князямі і сваімі паслугачамі.


але адкрый яе перад убогім братам сваім і дай пазыку такую, якая, на твой погляд, яму будзе патрэбная.


І чуў, як сыны Лабана гаварылі: «Якуб забраў усё, што было ў нашага бацькі, і з маёмасці нашага бацькі набыў такія багацці».


Хіба жыццё чалавека на зямлі — гэта не вайна, хіба дні яго — не як дні найміта?


дык адвярні вочы Свае ад яго, хай ён супачыне, хай пацешыцца днём, як той найміт.


І паляцяць ззаду на філістынцаў, каля мора, і разам абрабуюць жыхароў на ўсходзе: на Эдом і Мааб расцягнуць рукі свае ды сыны Амона будуць ім падуладнымі.


І гэта слова, якое сказаў тады Госпад да Мааба:


і выцягне пасярод яго Свае рукі, як выцягвае плывец дзеля плавання; так будзе ўпакорана яго пыха разам з намаганнямі рук яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы