Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСАІ 21:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Бо так сказаў мне Гасподзь: яшчэ год, роўны год найміцкаму, - і ўся слава Кідарава зьнікне,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 Бо так сказаў мне Госпад: «Яшчэ год, як год найміта, і скончыцца ўся слава Кедару.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Бо вось гэта кажа Госпад мне: «Яшчэ год такі, як год найміта, і знікне ўся слава Кедара;

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 21:16
11 Крыжаваныя спасылкі  

Усе авечкі Кідарскія будуць сабраныя да цябе; бараны Нэваёцкія паслужаць табе: узыдуць на алтар Мой ахвяраю спадабанаю, і Я праслаўлю дом славы Маёй.


А сёньня так кажа Гасподзь: праз тры гады, лічачы гадамі найміцкімі, веліч Маава будзе зьняважана з усім вялікім шматлюдствам, і рэшта будзе вельмі малая і нязначная.


Гасподзь - ахавальнік твой; Гасподзь - шата твая з правай рукі Тваёй.


Аравія і ўсе князі Кідарскія рабілі мену з табою: ягнят і бараноў і казлоў выменьвалі табе.


Не зважайце на смугласьць маю; гэта сонца мяне апаліла: сыны маёй маці ўгневаліся на мяне, - вінаграднікі вартаваць мне казалі, - свайго вінаградніка я не ўпільнавала.


Пра Кідар і пра царствы Асорскія, якія разьбіў Навухаданосар, цар Вавілонскі, так кажа Гасподзь: уставайце, выступайце супроць Кідара і спусташайце сыноў усходу!


Хай узвысіць голас пустыня і гарады яе, селішчы, дзе жыве Кідар; хай трыумфуюць насельнікі скал, хай аказваюцца голасам зь вяршыняў гор.


і вось імёны сыноў Ізмаілавых, імёны іхнія паводле радаводу іхняга: першынец Ізмаілаў Наваёт, Кедар, Адбээл, Міўсам,


Ці ня вызначаны чалавеку час на зямлі, і дні ягоныя ці ж ня тое самае, што дні найміта?


Вось радавод іхні: першынец Ізмаілаў Наваёт, за ім Кедар, Адбэел, Міўсам,


Бо ідзеце на выспы Хітымскія і паглядзеце, і пашлеце ў Кедар і разьведайце старанна і разгледзьце, ці было там што падобнае да гэтага?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы