ІСАІ 19:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Якія ж неразумныя князі танейскія! Мудрыя дараднікі фараона далі раду дурную, як жа скажаце фараону: “Я — сын мудрацоў, сын даўніх цароў?”» Біблія (пераклад А.Бокуна) О, як здурнелі князі Цаану! Мудрыя даюць фараону раду недарэчную. Як вы [можаце] казаць фараону: «Я — сын мудрацоў, сын валадароў старадаўніх»? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так! страцілі розум князі Цаанскія; рада мудрых дарадцаў фараонавых страціла глузд. Як скажаце вы фараону: «я сын мудрацоў, сын цароў старажытных?» |
Так Гірам дастаўляў Саламону кедравыя дрэвы і кіпарысы паводле кожнага жадання яго.
Здурнелі князі танейскія, падмануты князі Мемфіса, ашукалі Егіпет кіраўнікі родаў яго.
І змарнее дух Егіпта ўнутры яго, і зблытаю раду яго; і будуць яны задаваць пытанні балванам і чараўнікам, варажбітам і вешчунам.
таму, вось, Я яшчэ раз учыню здзіўленне гэтаму народу — цудам вялікім і дзівосным: загублю мудрасць мудрых, і кемлівасць разумных знішчу».
Я той, што неістотнымі раблю знакі варажбітоў і выяўляю неразумнасць прадказальнікаў, назад адкідаю мудрых і мудрасць іх раблю марнай.
Неразумным стаўся кожны чалавек ды невучоным; пасаромлены кожны майстар ідалам, бо тое, што ён выліў, — фальшывае, і няма духу ў іх.
Бо неразумна паводзілі сябе пастыры і не шукалі Госпада, таму не пашанцавала ім, а ўвесь іх статак рассыпаўся.
Адносна Эдома. Гэта кажа Госпад Магуццяў: «Ці ўжо больш няма мудрасці ў Тэмане? Хіба згінула рада ў разумных і непатрэбнай сталася мудрасць іх?
Мудрыя асаромлены, спалоханы і схоплены, бо адкінулі яны слова Госпада і няма ў іх ніякай мудрасці.
Надзьмулася сэрца тваё дзеля прыгажосці тваёй; згубіў ты мудрасць тваю дзеля бляску твайго: кінуў Я цябе на зямлю, на віду цароў выставіў цябе, каб бачылі цябе.
Бяда за бядою нахлыне, і чутка за чуткаю; і будуць вымагаць бачанне ад прарока, і загіне закон ад святара і рада ад старэйшын.
Аж да мяжы пагналі цябе, усе хаўруснікі твае ашукалі цябе, падманулі цябе сябры твае, і тыя, што ядуць хлеб твой, паставяць пастку супраць цябе: няма розуму ў яго.
«Ці ж не станецца ў той дзень, — кажа Госпад, — што Я выгублю мудрых у Эдоме і разумных на гары Эзава?
І быў Майсей навучаны ўсёй мудрасці егіпецкай, ды быў магутны ў словах і ўчынках сваіх.