ЁВА 4:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) словы твае ўмацавалі тых, што хісталіся, і каленям дрыжачым надаў ты сілы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Словы твае ўмацоўвалі кволых і каленям дрыготкім надавалі сілы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) таго, хто падаў, падымалі словы твае, і аслаблыя калені ты мацаваў. |
Калі хацеў прыйсці да іх, сядзеў першы і, хаця сядзеў, як кароль у атачэнні войска, аднак жа быў суцяшальнікам засмучаных.
Ёсць той, што гаворыць неабдумана, і ён, быццам мечам, ударае, а язык мудрых — здароўе.
Госпад Бог надзяліў мяне языком вымоўным, каб здолеў я падтрымаць таго, хто знямогся ў слове; кожную раніцу Ён абуджае, абуджае вуха маё, каб слухаў я Яго, як вучань.
І зараз жа твар цара змяніўся, і думкі яго ўстрывожылі яго, сцёгнавыя суставы яго саслабелі, і калені яго пачалі трэсціся.
але лепш, каб вы такому даравалі ды суцешылі, каб празмерная згрызота яго не ахапіла.
Просім вас, браты: спыняйце свавольных, пацяшайце маладушных, апякуйцеся над хворымі, будзьце цярплівымі да ўсіх.