Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 4:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 А цяпер прыйшла да цябе бяда, і ты аслабеў, кранула цябе яна, і ты ўстрывожыўся.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Цяпер кранула цябе цярпеньне вялікае, і ты аслабеў, кранула цябе яно, і ты ўстрывожыўся.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 А цяпер дайшло да цябе, і зьнямогся ты; дайшло да цябе, і ты падупаў духам.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 4:5
12 Крыжаваныя спасылкі  

Але ўздымі крыху руку Сваю і дакраніся да ўсяго, што ў яго ёсць, — напэўна, будзе зневажаць Цябе перад абліччам [Тваім]».


Злітуйцеся нада мною, злітуйцеся нада мною хоць вы, прыяцелі мае; бо рука Госпадава дакранулася да мяне.


Накіруй толькі руку Сваю і дакраніся да касцей яго і цела, і тады пабачыш, ці не будзе ён зневажаць Цябе перад абліччам Тваім».


словы твае ўмацавалі тых, што хісталіся, і каленям дрыжачым надаў ты сілы.


Хто пазбаўляе сябра свайго міласэрнасці, той пагарджае павагай да Усемагутнага.


Госпадзе, у зычлівасці Тваёй Ты аздобіў цнотай мяне, Ты схаваў аблічча Тваё, і я ўстрывожыўся.


Калі ты ў дзень няшчасця кволы — паменшыцца твая моц.


Дзеля таго, маючы гэтае паслугаванне, як памілаваныя, мы не падаем духам,


Таму мы і не падаем духам, бо хоць наш чалавек, той, што звонку, знішчаецца, аднак той, што ўнутры, з дня на дзень аднаўляецца.


Разважце тады пра Таго, Які з боку грэшнікаў перанёс такую страшную варожасць адносна Сябе, каб і вы не аслабелі, калі ў вас сілы душы не стане.


і забыліся аб перасцярозе, якую вам, як сынам, дае: «Сыне мой, не грэбуй карай Госпада, не падай духам, калі Ён цябе дакарае;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы