ЁВА 36:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён збірае кроплі дажджу і вылівае ліўні ракою, Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён зьбірае кроплі вады, і падаюць яны дажджом з хмары Ягонай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён забірае кроплі вады; яны ў мностве выліваюцца дажджом: |
Ён загадвае снегу, каб сышоў на зямлю, і дажджам зімовым, і ліўню, каб яны ўзмацняліся.
Ён закрывае неба хмарамі і ўдабрае зямлю дажджом, Ён вырошчвае траву на гарах і траву, карысную людзям.
Ды пакіну яго на запусценне: не будзе падразаны і акопваны і парасце асотам і цернем. Хмарам забараню даваць дождж на яго».
Голасам Сваім Ён творыць шматлікія воды на небе ды падымае хмары ад небасхілаў зямлі, Ён ператварае маланкі ў дождж і выводзіць вецер са сховішчаў Сваіх.
Ці ёсць сярод багоў паганскіх такія, што маглі б паслаць дождж? Ці, можа, нябёсы самі могуць даць ліўні? Ці ж не Ты — Госпад, Бог наш, Якога мы чакаем? Ты ж учыніў усё гэта».
Прасіце ў Госпада дажджу ў час, калі дождж спазняецца. Госпад выклікае маланкі і дасць дождж з хмараў кожнай раслінцы ў полі.