ЁВА 31:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта агонь, што паглынае аж да загубы і што выкараняе ўсё народжанае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта агонь, які палае для Абадону, які выкараняе ўсю маёмасьць маю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) гэта - агонь, які зьядае да зьнішчэньня, які зьнішчыў бы ўсё дабро маё. |
Праклён Госпада — на доме бязбожніка, а жыллё справядлівых будзе Ім дабраслаўляцца.
“І Я прыйду судзіць вас; і буду скорым сведкам супраць чараўнікоў, і чужаложнікаў, і лжывых сведкаў, і крыўдзіцеляў наймітаў, удоў і сірот і супраць тых, што прыгнятаюць чужынца і Мяне не баяцца, — кажа Госпад Магуццяў. —
Няхай ва ўсіх будзе ў пашане шлюб і ложак беззаганны, бо распуснікаў і чужаложнікаў судзіць будзе Бог.
Маюць яны над сабой валадаром анёла бездані, які па-гебрайску завецца Абадон, а па-грэцку Апаліён.