ЁВА 30:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Мая скура пачарнела на мне, і косці мае высахлі ад спякоты. Біблія (пераклад А.Бокуна) Скура мая счарнела на мне, і косткі мае высахлі ад сьпякоты. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мая скура пачарнела на мне, і косьці мае абгарэлі ад сьпёкі. |
Адышоў тады шатан ад аблічча Госпада, паразіў Ёва самай цяжкай хваробай ад падэшвы нагі аж да цемені яго.
Не хавай аблічча Твайго ад мяне; у які б дзень ні бедаваў я, нахіні да мяне вуха Тваё. У які б дзень ні прызваў Цябе, хутка выслухай мяне.
З гары агонь саслаў Ён, запусціў яго ў косці мае; раскінуў сець на ногі мае, павярнуў Ён мяне назад: пакінуў мяне адзінокага, апанаванага тугой увесь дзень.
Твар іх сцямнеў, як вугаль, і не пазнаць іх на плошчах; прысохла іх скура да касцей, высахла і зрабілася, як дрэва.
Пачуў я, і ўскіпела нутро маё, на вестку задрыжэлі вусны мае. Боль пранік у косці мае, і пада мной захісталіся ногі мае. Буду спакойны ў дзень трывогі, калі нахлыне яна на народ мой праз тых, хто нападае на нас.