Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ПЛАЧ 4:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 Твар іх сцямнеў, як вугаль, і не пазнаць іх на плошчах; прысохла іх скура да касцей, высахла і зрабілася, як дрэва.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 [А цяпер] выгляд іхні цямнейшы за сажу; не пазнаюць іх на вуліцах; скура іхняя прыліпла да костак іхніх, высахла, сталася як дрэва.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 а цяпер цямней за ўсё чорнае твар у іх; не пазнаюць іх на вуліцы; скура ў іх да касьцей іх прыліпла, уся перасохла, як дрэва.

Глядзіце раздзел Копія




ПЛАЧ 4:8
17 Крыжаваныя спасылкі  

Да скуры маёй у змардаваным целе прысохла косць мая, і змарнелі дзёсны мае вакол зубоў маіх.


І, калі здалёку паднялі яны вочы свае, не пазналі яго, і, ускрыкнуўшы, плакалі, і, раздзёршы адзенне, кідалі парахно над галавою сваёй у неба.


Мая скура пачарнела на мне, і косці мае высахлі ад спякоты.


Цела яго высыхае на вачах, і косці, якіх не было відаць, адкрываюцца.


з прычыны гневу і раздражнёнасці Тваёй, бо, узнёсшы, Ты скінуў мяне.


Бо стаў я, як мех [скураны] у дыме, пастановаў жа Тваіх не забыўся.


Калі днём і ноччу цяжыла нада мною рука Твая, змянілася жыццёвая сіла мая ў летнюю суш.


Бо стрэлы Твае працялі мяне і апусцілася на мяне рука Твая,


Як многа аслупянела перад Ім, — гэткі агідны Ён быў, быццам выгляд Яго — не чалавечы, постаць — не як у сыноў чалавечых,


Наша скура, як печ, разгарэлася ад страшэннага голаду.


Перад абліччам яго задрыжаць народы, ва ўсіх твары збялеюць.


Абрабавана, і спустошана, і разбурана яна, і млее сэрца, і дрыжаць калені; і боль ва ўсёй паясніцы, і збялелыя твары ва ўсіх іх.


“Нават і пыл, што прыліп нам да ног з вашага горада, абтрасаем мы на вас; а ўсё ж такі ведайце, што наблізілася да вас Валадарства Божае”.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы