ЁВА 27:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Апраўдання свайго, якога пачаў я трымацца, не адкіну, не асуджае мяне сэрца маё за цэлае жыццё маё. Біблія (пераклад А.Бокуна) У праведнасьці маёй буду трымацца моцна і не адкіну яе, ня будзе дакараць сэрца маё дзён [жыцьця] майго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Моцна трымаў я праўду маю і ня ўпушчу яе; не папракне мяне сэрца маё праз усе дні мае. |
І сказаў Госпад шатану: «А ці звярнуў ты ўвагу на паслугача Майго, Ёва, што на зямлі няма падобнага да яго. Чалавек ён шчыры і праўдзівы, шануе Бога і пазбягае зла, і да таго ж захоўвае бязгрэшнасць сваю. А ты Мяне намаўляў супраць яго, каб пакараў Я яго ні за што».
Ці саступаў крок мой з дарогі, і ці пайшло за вокам маім маё сэрца, і ці запляміла рукі мае што нячыстае?
І тыя тры чалавекі перасталі адказваць Ёву, бо ён выглядаў справядлівым у вачах сваіх.
Тады ўзгарэўся гневам Элію, сын Барахэля Бузіта, з роду Рамы. І загневаўся ён на Ёва, бо той казаў перад Богам, што ён справядлівы.
Таму і сам стараюся заўсёды мець бездакорна чыстае сумленне перад Богам і перад людзьмі.
Я стаўся неразумным, хвалячыся, бо вы прымусілі мяне! Гэта вам бы належала мяне хваліць, бо нічым я не меншы за вялікіх Апосталаў, хоць я нічога не варты.