Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 31:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Хай узважыць Ён мяне справядлівымі шалямі і хай ведае Бог маю беззаганнасць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 Няхай узважыць Ён мяне на вагах справядлівых, і няхай ведае Бог невінаватасьць маю.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 няхай узважаць мяне на вагах праўды, і Бог даведаецца пра маю беззаганнасьць.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 31:6
19 Крыжаваныя спасылкі  

А Ён ведае дарогу маю, і калі выпрабуе мяне, я выйду [чысты], як золата.


І тыя тры чалавекі перасталі адказваць Ёву, бо ён выглядаў справядлівым у вачах сваіх.


«О, каб узважылі гора маё і няшчасце маё паклалі побач на шалях!


Цяпер яно, пэўна, цяжэйшае за пясок марскі, таму хістаюся я ў словах маіх.


бо Госпад рупіцца пра шлях справядлівых, а дарога бязбожных загіне.


Правер мяне, Госпадзе, і ўведай сэрца маё, выпрабуй мяне, пазнай сцежкі мае


Давідаў. Прызнай мне, Госпадзе, справядлівасць, бо пачаў я хадзіць у бязвіннасці сваёй і не саслабею, спадзеючыся на Госпада.


Груз і вага Госпада — справядлівыя, і справа Яго — усе камяні ў мяшку.


Усякая дарога чалавека здаецца яму вернай, але Госпад узважвае сэрцы.


Сцежка справядлівага — правільная, Ты раўняеш правільную сцежку справядлівага.


тэцэль — паважылі цябе на шалях, і аказаўся ты вельмі лёгкі;


Ці магу апраўдаць вагі бязбожныя і падманную вагу кашалька?


А Я тады абвяшчу ім: “Ніколі Я вас не ведаў. Ідзіце прэч ад Мяне, вы, што творыце беззаконне”.


Але цвёрды падмурак Божы стаіць, маючы такую пячатку: «Пазнаў Госпад, хто ёсць Яго», і «Хай аддаліцца ад нягоднасці кожны, хто вызнае імя Госпада».


«Наймацнейшы Госпад Бог, наймацнейшы Госпад Бог Сам ведае гэта, і Ізраэль павінен зразумець: калі мы з намерам бунту і двурушніцтва адносна Госпада пабудавалі гэты ахвярнік — не пашкадуе Ён нас, але зараз жа пакарае;


Перастаньце гаварыць, услаўляючы фанабэрыстае. Хай спыніцца пыхлівасць вуснаў вашых, бо Бог ёсць Госпад ведаў і Ім ацэньваюцца ўчынкі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы