Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЁВА 20:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Страла праб’е цела яго, а маланка — печань яго; прыйдуць да яго і апануюць яго жахі,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Страла паб’е цела ягонае і пячонку ягоную, і нахлынуць на яго рэчы страшныя.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

пачне вымаць стралу, - і яна выйдзе зь цела, выйдзе, зьзяючы праз жоўць ягоную; жахі сьмерці прыйдуць на яго!

Глядзіце раздзел



ЁВА 20:25
13 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Ёаб: «Не хачу так марудзіць з табою». І ўзяў ён у руку сваю тры стралы, і ўбіў іх у сэрца Абсалома, калі ён яшчэ жывы вісеў на дубе;


Шум страху заўсёды ў вушах яго, быццам, нават калі супакой, на яго нападае нішчыцель.


Акружыў Ён мяне дзідамі Сваімі, разарваў клубы мае, не пашкадаваў; ды расцярушыў па зямлі печань маю.


Адусюль палохаюць яго жахі і агортваюць ногі яго.


Выдаляецца надзея яго з палаткі яго, і Ты штурхаеш яго да цара жахаў.


Ахопіць яго нястача, як вада, ноччу прыцісне яго навальніца.


Бо стрэлы Усемагутнага ўва мне, і атруту іх п’е дух мой, і страхі Божыя ваююць супраць мяне.


Бог — Суддзя справядлівы і магутны, гневаецца штодня,


Якімі ж спустошанымі засталіся яны! Нечакана збяднелі яны, загінулі ад жаху.


Чаму, Госпадзе, адпіхваеш душу маю і хаваеш аблічча Сваё ад мяне?


Дык, ведаючы страх Госпадаў, мы пераконваем людзей, а перад Богам мы адкрытыя. Спадзяюся, што і для сумленняў вашых мы адкрытыя.


Калі Я навастру, як маланку, Мой меч і рука Мая выканае прысуд, аддам Я кару ворагам маім, і тым, што ненавідзяць Мяне, адплачу.