ЁВА 17:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У апраметную найглыбейшую сыдуць усе справы мае, і ці будзе мне адразу супачынак у парахне?» Біблія (пераклад А.Бокуна) У брамы адхлані зыйдзе яна, і разам са мною ў парахне супачыне». Біблія (пераклад В. Сёмухі) У апраметную сыдзе яна і будзе спачываць са мною ў пыле. |
Салодкімі яму будуць груды зямлі, і за сабой ён цягне кожнага чалавека, і перад ім безліч.
Хутчэй выслухай мяне, Госпадзе; змарнеў дух мой. Не хавай аблічча Твайго ад мяне, каб не стаў я падобным да сыходзячых у магілу.
І сказаў Ён мне: «Сыне чалавечы, косткі гэтыя — гэта ўвесь дом Ізраэля. Яны кажуць: “Высахлі косткі нашы, і прапала надзея наша, і загінулі мы”.
Нахлынулі на мяне воды аж па горла, бяздонне ахутала мяне, марская трава абвіла галаву маю.
Але мы самі ў сабе мелі прысуд смерці, каб не пакладаліся на саміх сябе, але на Бога, Які ўваскрашае мёртвых.