Бо ў лагеры сірыйскім даў Госпад чуць грукат калясніц, і коней, і вялікага войска; і казалі яны адзін аднаму: «Вось, цар Ізраэля наняў супраць нас цароў хетэяў і егіпцян, каб ішлі на нас».
ЁВА 15:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Шум страху заўсёды ў вушах яго, быццам, нават калі супакой, на яго нападае нішчыцель. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён заўсёды чуе крык жахлівы вушамі сваімі, і калі падаецца, што ўсё спакойна, на яго нападае нішчыцель. Біблія (пераклад В. Сёмухі) гук жахаў у вушах ягоных; сярод міру ідзе на яго згубнік, |
Бо ў лагеры сірыйскім даў Госпад чуць грукат калясніц, і коней, і вялікага войска; і казалі яны адзін аднаму: «Вось, цар Ізраэля наняў супраць нас цароў хетэяў і егіпцян, каб ішлі на нас».
Эстэр сказала: «Аман — гэты вораг і найгоршы наш непрыяцель». Чуючы гэта, ён затрывожыўся адразу ж перад абліччам цара і царыцы.
Нічога не заставалася ад спажывання яго, і таму не застанецца нічога з маёмасці яго.
Калі ж нечакана заззяе зараніца, яны лічаць яе ценем смерці; калі нават развіднее — [для іх] гэта страхі ценю смяротнага.
Дачка народа Майго, апраніся ў зрэбніцу ды качайся ў попеле; учыні сабе жалобу, горкі плач, як па сыне адзіным, бо знянацку нападзе на нас нішчыцель.
А тым, якія з вас застануцца, Я папушчу страх у сэрцы іх у зямлі варожай. Будзе палохаць іх шум лятучага ліста так, што будуць уцякаць, як ад меча, і, хоць ніхто не будзе за імі гнацца, упадуць.
Бо калі скажуць: «Супакой і бяспека», тады раптам прыйдзе на іх загуба, як родавыя мукі на цяжарную, і не ўцякуць.
Маюць яны над сабой валадаром анёла бездані, які па-гебрайску завецца Абадон, а па-грэцку Апаліён.