Ці ж можна падумаць, што Бог сапраўды будзе прабываць на зямлі? Бо калі неба і нябёсы нябёсаў не могуць ахапіць Цябе, што ж тады гэты дом, які Я пабудаваў!
3 ЦАРСТВАЎ 6:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і буду Я жыць між сыноў Ізраэля, і не пакіну народа Майго, Ізраэля». Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я буду жыць сярод сыноў Ізраіля, і не пакіну народу Майго, Ізраіля». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і буду жыць сярод сыноў Ізраілевых і не пакіну народу Майго Ізраіля. |
Ці ж можна падумаць, што Бог сапраўды будзе прабываць на зямлі? Бо калі неба і нябёсы нябёсаў не могуць ахапіць Цябе, што ж тады гэты дом, які Я пабудаваў!
Таксама казаў Давід свайму сыну Саламону: «Дзейнічай мужна, і набярыся сілы, і спаўняй, не бойся і не трывожся; бо Госпад, Бог мой, будзе з табой, і не пакіне цябе, і не адвернецца, пакуль не выканаеш усё, што патрэбна для пабудовы дома Госпадава.
А ты, сыне мой Саламон, ведай Бога бацькі твайго і служы Яму шчырым сэрцам ды ахвотнаю душой; бо Госпад пранікае ва ўсе сэрцы ды пазнае ўсе намеры розуму: калі будзеш шукаць Яго — знойдзеш, а калі адвернешся ад Яго — адпіхне цябе навек.
Бо гэта кажа Высокі і Узвышні, Які пражывае ў вечнасці, а імя Яго — святое: «На вышіні і ў святым месцы, жыву Я, ды разам з засмучанымі ды пакорнымі духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца засмучанае.
Або якое суладдзе святыні Божай з ідаламі? Бо вы ёсць святыня Бога жывога, як кажа Бог: «Пасялюся ў іх і буду хадзіць, і буду іх Богам, а яны будуць Маім народам.
Дзейнічайце мужна і будзьце адважнымі, не бойцеся і не палохайцеся, бачачы іх, бо Госпад, Бог твой, Сам ёсць правадыр твой, Ён не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе».
А Госпад, Які ёсць правадыр твой, Сам будзе з табою, не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе, дык не бойся і не трывожся».
Хай будуць норавы без сквапнасці; будзьце задаволены тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адхінуся ад цябе і не пакіну цябе».
Ніхто не зможа супрацівіцца табе ва ўсе дні жыцця твайго; як Я быў з Майсеем, так буду і з табою; не пакіну цябе і не адступлю ад цябе.
І пачуў я голас з пасаду магутны, які кажа: «Вось палатка Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі, і яны будуць народам Яму, і Сам Бог з імі будзе іх Богам,
не пакіне Госпад народ Свой дзеля вялікага імя Свайго, бо ўдастоіў Госпад зрабіць вас Сваім народам.