Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЛЯВІТ 26:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 Я пастаўлю прыпынак Мой сярод вас, і не будзе брыдзіцца вамі душа Мая.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 І Я пастаўлю Сялібу Маю сярод вас, і ня будзе брыдзіцца вамі душа Мая.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 і пастаўлю селішча Маё сярод вас, і душа Мая не пагрэбуе вамі;

Глядзіце раздзел Копія




ЛЯВІТ 26:11
27 Крыжаваныя спасылкі  

Ці ў час вандроўкі па тых мясцінах, якія прайшоў Я з усімі сынамі Ізраэля, казаў Я, кажучы хоць аднаму з суддзяў Ізраэля, якому даручыў Я пасвіць народ Мой, Ізраэль, кажучы: “Чаму не пабудавалі вы Мне кедравага дома?”


і буду Я жыць між сыноў Ізраэля, і не пакіну народа Майго, Ізраэля».


Будуючы, я пабудаваў дом на пражыванне Табе, пасад Твой наймацнейшы на векі».


Ці ж можна падумаць, што Бог сапраўды будзе прабываць на зямлі? Бо калі неба і нябёсы нябёсаў не могуць ахапіць Цябе, што ж тады гэты дом, які Я пабудаваў!


І ўзгарэўся гнеў Госпадаў на народ Яго, і ўзненавідзеў Ён спадчыну Сваю.


Вядомы ў Юдэі Бог, у Ізраэлі вялікае імя Яго.


Пачуў Бог і ўзгарэўся гневам, і рэзка адцураўся Ізраэля.


І хай зробяць Мне святыню, і Я буду жыць паміж іх.


І буду пражываць у грамадзе сыноў Ізраэля, і буду ім Богам;


і хай ведаюць яны, што Я — Госпад, Бог іх, Які вывеў іх з зямлі Егіпецкай, каб заставацца паміж імі: Я — Госпад, Бог іх.


Не аддавай нас на ганьбу дзеля імя Твайго, не чыні абразы пасаду славы Тваёй! Памятай, не разрывай запавету Свайго з намі!


Адпіхнуў Госпад ахвярнік Свой, ухіліў пашану ад святыні Сваёй, аддаў у рукі ворага муры дамоў Сваіх. Паднялі крык у доме Госпадавым, як у дзень урачыстасці.


І будзеце ведаць вы, што Я ёсць сярод Ізраэля, і што Я — Госпад, Бог ваш, і няма іншага; і народ Мой не будзе больш асаромлены на векі.


Не жывіце паводле звычаяў народаў, якія Я збіраюся выгнаць перад вамі. Бо ўсяго гэтага дапускаліся яны, і таму сталіся для Мяне брыдкімі”.


калі пагардзіце законамі Маімі і душа ваша не будзе зважаць на прысуды Мае, і не будзеце выконваць усяго, што Мною пастаноўлена, ды будзеце парушаць Мой запавет,


якая, хаця пакінута імі, падабаецца ім, у час субот іх церпячы спустошанасць ад іх. А яны будуць несці кару за свае грахі, бо адкінулі Мае законы і пагардзілі пастановамі Маімі.


Але і тады, калі яны былі ў зямлі ворагаў іх, Я не адкінуў іх, не пагардзіў, каб іх знішчыць ды зламаць Маю дамову з імі, бо Я — Госпад, Бог іх.


І на працягу аднаго месяца забіў трох пастухоў, і абрыдлі яны душы маёй; а іх душа адвярнулася ад мяне.


на Якім і вы разам будуецеся на жытло Божае Духам.


Убачыў Госпад і абурыўся, бо правакавалі Яго сыны Яго і дочкі.


Бо калі вы думаеце, што зямля вашага ўладання з’яўляецца нячыстай, перайдзіце ў зямлю ўладання Госпадава, дзе прабывае Госпад, і абжывіцеся ў нас; толькі не бунтуйце супраць Госпада і не прымушайце нас бунтаваць, будуючы ахвярнік, акрамя ахвярніка Госпада, Бога нашага.


Тады Пінхас, сын Элеязэра святара, сказаў ім: «Пераканаліся мы сёння, што з намі Госпад, бо вы не дапусцілі гэтага двурушніцтва адносна Госпада і збераглі сыноў Ізраэля ад рукі Госпада!»


І пачуў я голас з пасаду магутны, які кажа: «Вось палатка Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі, і яны будуць народам Яму, і Сам Бог з імі будзе іх Богам,


Таму стаяць перад пасадам Божым і служаць Яму ўночы і днём у святыні Яго, і Які сядзіць на пасадзе, будзе жыць у іх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы