Але Абісай, сын Сэруі, прыйшоў яму на дапамогу, і ўдарыў філістынца, і забіў яго. Тады людзі Давіда пакляліся, кажучы: «Ужо больш не пойдзеш з намі ваяваць, каб не патушыць светач Ізраэля».
2 ЦАРСТВАЎ 22:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо Ты, Госпадзе, светач мой, і Бог мой прасвятляе цемру маю. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Ты, ГОСПАДЗЕ, — сьветач мой, ГОСПАД асьвятляе цемру маю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты, Госпадзе, сьвяцільня мая; Гасподзь прасьвятляе цемру маю. |
Але Абісай, сын Сэруі, прыйшоў яму на дапамогу, і ўдарыў філістынца, і забіў яго. Тады людзі Давіда пакляліся, кажучы: «Ужо больш не пойдзеш з намі ваяваць, каб не патушыць светач Ізраэля».
а сыну яго Я пакіну адно пакаленне, каб заставаўся светач Давіда, паслугача Майго, перад абліччам Маім ва ўсе дні ў горадзе Ерузаліме, які Я выбраў, каб прабывала там імя Маё.
ДЗАЙН. Узышло ў цемры святло для справядлівых, ГЭТ. Ён спагадны, і міласэрны, і справядлівы.
Давідаў. Госпад — светач мой і збаўленне маё — каго я буду баяцца? Госпад — абарона жыцця майго, перад кім я буду трымцець?
Бо мілейшы адзін дзень у палатцы Тваёй за тысячу! Хачу лепш стаяць на парозе дома Бога майго, чым жыць у палатках грэшнікаў.
Хто з вас баіцца Госпада, слухаючы голас паслугача Яго, хто ходзіць у цемры і няма яму святла — хай спадзяецца на імя Госпада і хай абапіраецца на Бога свайго.
Мушу цярпець гнеў Госпада, бо зграшыў я супраць Яго, аж пакуль Ён не вырашыць справу маю і не правядзе суда нада мной; выведзе Ён мяне на святло, і ўбачу я справядлівасць Яго.
І для вас, шануючых імя Маё, узыдзе сонца справядлівасці, і аздараўленне будзе ў промнях яго; і вы выйдзеце, і будзеце скакаць, як адкормленыя цяляты,
Затым зноў пачаў прамаўляць да іх Ісус, кажучы: «Я святло свету, хто ідзе за Мной, не ходзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця».
І горад не патрабуе ўжо ані сонца, ані месяца, каб асвятлялі яго, бо слава Божая асвятляе яго і Ягня ёсць свяцільняй яго.