1 ЯНА 3:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І кожны, хто мае такую надзею ў Ім, ачышчае сябе падобна таму, як Ён чысты. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсякі, хто мае гэтую надзею на Яго, ачышчае сябе, бо Ён чысты. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І кожны, хто мае гэтую надзею на Яго, ачышчае сябе, бо Ён чысты. |
А Ісая таксама гаворыць: «Будзе корань Ясэя і Той, Хто паўстане, валадарыць над паганамі: у Ім пагане будуць мець надзею».
Дык маючы такія абяцанні, умілаваныя, ачысцім сябе ад усякага бруду цела і духа, у страху Божым дасягаючы святасці.
дзеля надзеі, якая прыгатавана для вас у небе, аб якой чулі вы раней у слове праўды Евангелля,
Хай жа Сам Госпад наш Ісус Хрыстос і Бог, Айцец наш, Які ўзлюбіў нас і даў вечнае суцяшэнне і добрую надзею ў ласцы,
каб праз дзве нязменныя рэчы, у якіх немагчыма, каб Бог казаў няпраўду, мелі мы моцную ўцеху, мы, што збягаемся, каб узяць дадзеную нам надзею,
Такога, вось, належала мець нам Першасвятара, святога, нявіннага, беззаганнага, аддзеленага ад грэшнікаў і ўзвышанага па-над неба,
Туліцеся да Бога, і Ён прытуліць вас. Абмыйце рукі, грэшнікі, ачысціце сэрцы, двудушнікі.
Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які ў вялікай міласэрнасці Сваёй праз уваскрэсенне з памерлых Ісуса Хрыста адрадзіў нас да жывой надзеі,
праз якія падараваў Ён нам дарагія і вялікія абяцанні, каб праз іх сталіся вы ўдзельнікамі Божае прыроды, усцярогшыся псавання ад пажадлівасці, якая ў свеце,
Дзеля таго, умілаваныя, чакаючы гэтага, старайцеся быць без заганы і спракуды, каб Ён застаў вас у супакоі.
Дзеля таго любоў удасканалілася ў нас, каб мы мелі адвагу на дзень суда, бо як Ён, так і мы на гэтым свеце.