1 ЯНА 2:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А хто выконвае Яго слова, у тым сапраўды любоў Бога ажыццявілася. Па гэтым вось пазнаём, што мы ў Ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) а хто захоўвае слова Ягонае, у тым сапраўды любоў Божая завяршылася. З гэтага даведваемся, што мы ў Ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а хто выконвае слова Ягонае, у тым сапраўды любоў Божая споўнілася: з гэтага даведваемся, што мы ў Ім. |
Хто беражэ законнасць — той мудры сын; а хто падтрымлівае гуляк — асаромлівае бацьку свайго.
і ўдыхну ў вас Дух Мой і зраблю, каб вы жылі паводле прыказанняў Маіх ды бераглі законы Мае і выконвалі іх.
Хто мае прыказанні Мае і беражэ іх, – гэта той, хто Мяне любіць; а хто Мяне любіць, таго любіць будзе Айцец Мой, і Я яго любіць буду, і аб’яўлю яму Сябе Самога».
Адказаў Ісус і сказаў яму: «Калі хто Мяне любіць, будзе берагчы слова Маё, і Айцец Мой палюбіць яго, і Мы прыйдзем да яго і зробім жытло ў яго;
Я – вінаградная лаза, а вы – галіны. Хто застаецца ўва Мне, і Я – у ім, той прыносіць многа пладоў, бо без Мяне вы не можаце нічога зрабіць.
Значыць, няма цяпер ніякага асуджэння тым, што ў Хрысце Ісусе не паводле цела, а паводле Духа ходзяць;
Дзякуючы Яму і вы ёсць у Хрысце Ісусе, Які ад Бога стаўся для нас мудрасцю, справядлівасцю, пасвячэннем і адкупленнем,
Бо Ён Таго, Хто не ведаў граху, учыніў за нас грахом, каб мы ў Ім сталіся справядлівасцю Божай.
І хто выконвае прыказанні Яго, той трывае ў Ім, а Ён – у тым, і тое, што Ён трывае ў нас, пазнаём па Духу, Якога Ён нам даў.
Дзеля таго любоў удасканалілася ў нас, каб мы мелі адвагу на дзень суда, бо як Ён, так і мы на гэтым свеце.
У любові няма страху, але дасканалая любоў вон выганяе страх, бо страх мае ў сабе кару, а хто баіцца, той не дасканалы ў любові.
З таго пазнаём, што любім дзяцей Божых, калі мы любім Бога і выконваем Яго прыказанні,
Ведаем таксама, што Сын Божы прыйшоў і абдарыў нас розумам, каб мы пазналі Таго, Хто праўдзівы; і мы ў Тым, Хто праўдзівы, у Сыне Яго Ісусе Хрысце. Ён праўдзівы Бог і Жыццё вечнае.
І тое ёсць любоў, каб мы жылі паводле пастаноў Яго; гэта тое прыказанне, якое вы чулі ад пачатку, каб вы жылі па ім.
І ўзлаваўся дракон на жанчыну, і пайшоў ваяваць з астаткам яе нашчадкаў, якія трымаліся загадаў Божых і мелі сведчанне Ісуса Хрыста.