Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЭКЛЕЗІЯСТА 8:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Хто выконвае загад, не зведае аніякага ліха. Сэрца мудрага разумее час і суд.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Хто захоўвае прыказаньне, не дазнае ніякага ліха. А сэрца мудрага спазнае і час, і суд,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Хто выконвае запаведзь, той не зазнае нічога ліхога. Сэрца мудрага ведае час і ўправу;

Глядзіце раздзел Копія




ЭКЛЕЗІЯСТА 8:5
21 Крыжаваныя спасылкі  

Таксама з сыноў Ісахара, людзей адукаваных, якія ведаюць адпаведны час, што належыць рабіць Ізраэлю, дзвесце кіраўнікоў разам са сваімі братамі ў іх распараджэнні.


Тады я не пасаромлюся, калі буду зважаць на ўсе Твае загады.


Але павітухі шанавалі Бога і не зрабілі згодна пастановы цара Егіпецкага, а зберагалі хлопчыкаў.


Ніякая загуба не здарыцца са справядлівымі, а бязбожнікі напоўняцца ліхам.


На твары разважлівага свеціць мудрасць; вочы бязглуздых — на канцах зямлі.


Сэрца мудрага [звяртаецца] у правы бок, а сэрца неразумнага — у левы.


Калі ўсё выслухана, канец прамовы [такі]: шануй Бога і спаўняй Яго запаветы, бо ў гэтым — усё для чалавека.


«Мудры мае вочы ў галаве сваёй, а дурны ходзіць у цемры»; і пазнаў я, што адзін і той самы канец у кожнага.


Загады цара слухай; і дзеля прысягі, [складзенай] перад Богам,


Прыгнечаны Эфраім, знішчаны суд, бо захацеў пайсці за смеццем.


І сказалі Яму: «Цэзара». І Ён гаворыць ім: «Дык аддайце цэзарава цэзару, а Божае – Богу».


Аднак Пётра і Ян, адказваючы, сказалі ім: «Мяркуйце самі, ці справядліва перад абліччам Бога вас больш слухаць, чым Бога?


У адказ Пётра і Апосталы сказалі: «Болей трэба слухацца Бога, чым людзей.


Таму і мы ад таго дня, у які гэта пачулі, не перастаём за вас маліцца і прасіць, каб вы напоўніліся пазнаннем волі Яго ва ўсякай мудрасці і духоўным разуменні


Для дарослых жа цвёрдая страва, для тых, хто праз ужыванне маюць спрактыкаваныя пачуцці, каб разабрацца, што добрае, а што благое.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы