Хто за вочы абгаворвае бліжняга свайго, — такога праганю; ганарыстага вокам і пыхлівага сэрцам, — такога не пацярплю.
1 ЦІМАФЕЯ 3:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Падобна і жонкі – паважныя, не абмоўныя, цвярозыя, верныя ва ўсім. Біблія (пераклад А.Бокуна) Таксама жанчыны [мусяць быць] сумленныя, не паклёпніцы, пільныя, верныя ў-ва ўсім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэтак сама і жонкі іхнія павінны быць сумленныя, не паклёпніцы, цьвярозыя, верныя ва ўсім. |
Хто за вочы абгаворвае бліжняга свайго, — такога праганю; ганарыстага вокам і пыхлівага сэрцам, — такога не пацярплю.
хто не падманвае языком сваім, не робіць благога блізкаму свайму і ганьбы не ўзводзіць на блізкага свайго;
Як холад снегу ў дзень жніва, так пасланец верны таму, хто паслаў яго; ён ацверажае яго душу.
Высцерагаюцца адзін аднаго, і брат да брата не мае даверу, бо кожны брат ашуквае, ды кожны прыяцель чыніць падступна,
І не будуць яны жаніцца з удовамі або пакінутымі, але толькі з дзяўчынамі з нашчадкаў дому Ізраэля; аднак могуць жаніцца і з удавой мужа святара.
Не возьмуць яны за жонку распусніцы або зняслаўленай; ані той, якая адрынута мужам, бо той пасвячоны Богу свайму.
і напоўнены яны ўсякаю нягоднасцю, чужаложствам, ліхасцю, хцівасцю, непрыстойнасцю, поўныя зайздрасці, забойства, звадкі, ашуканства, злосці,
Дзякую Таму, Хто мяне ўзмацняе, Хрысту Ісусу, Госпаду нашаму, бо Ён палічыў мяне верным, ставячы на служэнне,
Епіскапу належыць быць беззаганным, мужам аднае жонкі, цвярозым, разумным, сумленным, гасцінным, вучыцельным;
Якія маюць верных гаспадарамі, няхай імі не пагарджаюць, дзеля таго, што яны браты, але няхай служаць больш, бо яны верныя і ўлюбёныя, яны саўдзельнікі ў дабрачыннасці. Вучы гэтаму і заклікай.
бессардэчныя, бязлітасныя, паклёпнікі, нястрыманыя, жорсткія, тыя, хто не любіць дабра,
Ты ж пільнуйся ва ўсім, цярпі ў смутку, выконвай справу евангеліста, службу тваю спаўняй.
Падобна і старыя жанчыны павінны апранацца, як дастойна святых, высцерагацца пляткарства, не ўпівацца віном, навучаць іншых дабру,
нікога не абмаўляць, не быць сварлівымі, але ціхімі, выяўляць да ўсіх людзей усю ласкавасць.
Будзьце цвярозымі, чувайце! Бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, кружыць, шукаючы, каго зжэрці.